Требует подкрепления
gazeta 14-08-2012, 09:29 8 054 Эканоміка і права
Сёлета ў першым паўгоддзі ў раёне забяспечана станоўчая дынаміка па ўсіх параметрах сацыяльна-эканамічнага развіцця, акрамя інвестыцый у асноўны капітал і паказчыкаў эфектыўнасці работы. А вось з прагнозу на 2012 год, зацверджанага аблвыканкамам, выканана 6 паказчыкаў з 19, сярод іх рознічны тавараабарот, рэнтабельнасць продажу ў сельскай гаспадарцы, сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі. Палепшылася сітуацыя, але не дасягнуты планавы ўзровень па экспарце паслуг і тавараў, вытворчасці сельгаспрадукцыі. Не забяспечаны нават леташні ўзровень па інвестыцыях у асноўны капітал.
Прадпрыемствы раёна за студзень-май атрымалі 22,1 млрд. рублёў чыстага прыбытку, што ў 2,9 раза больш леташняга. Арганізацыі зарабілі 19,1 мільярда прыбытку ад рэалізацыі пры росце ў 5,7 раза. Аднак УП “Міёрскі”, ААТ “Пад’ельцы” і “Наўгароды”, ДРБУ-203 не дасягнулі нават леташняга ўзроўню. Невысокія тэмпы росту маюць ААТ “Сіцькова”, “Рамонтнік”, мясакамбінат. Наогул, адмоўны фінансавы вынік ад рэалізацыі атрымалі УП “Юбілейны”, КУП “Язна”, ільнозавод, Язненскае ПМС, АТП №15, РКБА. Значыць, тут не спрацавалі службы збыту і маркетынгу.
У цэлым па раёне тэмпы росту выручкі ад рэалізацыі на 11,3% вышэй тэмпаў росту сабекошту. Аднак адваротная сітуацыя ва УП “Міёрскі” і “Юбілейны”, ААТ “Пад’ельцы”, “Сіцькова”, “Наўгароды”, на мясакамбінаце, у “Рамонтніку”, Язненскім ПМС, ДРБУ-203, паліўзбыце. Вядома, высокі сабекошт тлумачыцца некаторымі аб’ектыўнымі прычынамі, але ім трэба супрацьпаставіць арганізацыю працы.
З пачатку года стратным з’яўляецца толькі льнозавод, хаця становішча пакрысе тут выпраўляецца. А вось на мясакамбінаце выдаткі толькі павялічваюцца. Язненскае ПМС працуе нераўнамерна і па выніках паўгоддзя страт не пазбавілася, як планавала.
Рэнтабельнасць продажу за студзень-май склалася па раёне на ўзроўні 6,1%, калі летась за аналагічны перыяд яна была толькі 2,5%. Яшчэ лепшая сітуацыя ў сельскай гаспадарцы, дзе заданне забяспечана. З ім справіліся райаграсервіс, філіял “Цітова”, ААТ “Мікалаёўскі”, “Туркова”, “Узмёнскі край” і “Мерыца”. Неэфектыўна працуюць УП “Міёрскі”, ААТ “Наўгароды” і “Чэрасы”, а УП “Юбілейны” і КУП “Язна” зусім маюць адмоўную рэнтабельнасць продажу.
У прамысловасці гэты паказчык 4,1% пры заданні ў 10% (летась было ўсяго 1,4%). Аднак недастаткова па паляпшэнні сітуацыі працуюць УП ЖКГ, мясакамбінат, хлебазавод, зусім дрэнна — льнозавод.
У будаўніцтве рэнтабельнасць продажу з адмоўнай летась павялічылася да 3,7%, хаця падводзяць ДРБУ-203, “Рамонтнік”, Язненскае ПМС. Аналагічная сітуацыя ў сферы паслуг. Тут у станоўчы бок вылучаецца толькі санаторый “Расінка”.
У раёне забяспечаны прагнозны рост рознічнага тавараабароту, за студзень-чэрвень ён склаў 175,5 млрд. рублёў пры павелічэнні на 16,1% у супаставімых цэнах. Пры тым харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў рэалізавана больш на 2,9%, а нехарчовых тавараў — на 42,2%. Рознічны тавараабарот грамадскага харчавання павялічыўся на 3,6%. Сярод рэалізаваных тавараў айчынныя складаюць 92,7%. Аднак у многіх арганізацый нізкі тавараабарот, у першую чаргу гэта тычыцца УП ЖКГ.
Трэба адзначыць павелічэнне долі безнаяўных разлікаў у рознічным тавараабароце.
Прамысловыя прадпрыемствы за паўгоддзе забяспечылі рост аб’ёмаў вытворчасці ў 236,6%, заданне па гэтым паказчыку забяспечана. А вось з планамі па таварах справіліся не ўсе, у тым ліку мясакамбінат, ільнозавод, хлебазавод, камбікормавы завод. Нашы прадпрыемствы не ўкладваюцца ў абмежаванні па запасах гатовай прадукцыі.
Інавацыйнай прадукцыі сёлета адгружана на 31,9 млрд. рублёў, яе ўдзельная вага 27,5% пры заданні 30% (выпускаюць толькі камбікормавы завод, хлебазавод і мясакамбінат).
За паўгоддзе прадукцыйнасць працы ў прамысловасці вырасла на 233,6%. З заданнямі справіліся ўсе калектывы. А вось у сельскай гаспадарцы рост забяспечаны толькі на 3,9%. Пры тым тэмп росту прадукцыйнасці працы апярэджвае тэмп росту заработнай платы.
Сёлета агульныя затраты на выпуск прадукцыі ў раёне знізіліся на 6,6%, матэрыяльныя — на 4%. У структуры матэрыяльных выдаткаў найбольшую ўдзельную вагу займаюць сыравіна, матэрыялы, пакупныя камплектуючыя, яна павялічылася сёлета на 1,2%. Імпартная сыравіна і матэрыялы займаюць 12,1%, і іх паменела на 1,7%, паліва —11,4%, яго выкарыстанне таксама зменшылася на 1,5%. Менш сталі спажываць электраэнергіі, затое больш — цяпла.
Матэрыялаёмістасць у прамысловасці зніжаецца марудна. З заданнямі па гэтым паказчыку справіліся толькі камбікормавы завод і льнозавод, недастатковыя намаганні на мясакамбінаце, хлебазаводзе, ва УП ЖКГ.
Няпростая сітуацыя са зніжэннем энергаёмістасці.
Знешнегандлёвы абарот за студзень-май склаў 4,2 млн. долараў ці 116,8% да леташняга. Заданне па экспарце выканана на 82,5%. Знізіўся і імпарт да 78,1% у параўнанні з адпаведным перыядам летась. У выніку атрымана станоўчае сальда таварамі ў 3,3 мільёна долараў. Экспарт паслуг склаў 51,1 тысячы долараў, а гэта 34,1% да леташняга пры заданні 153%. Ім займаюцца толькі дзіцячы санаторый “Расінка”, ТАА “Абстэрна” і фінансавы аддзел райвыканкама.
Імпарту паслуг не было.
Сярэднямесячная заработная плата за студзень-май сёлета склала 2305,9 тыс. рублёў, у тым ліку за май — 2713,6 тысячы, што на 107,4% і 119,8% больш адпаведных перыядаў летась. Запланаваныя параметры забяспечаны на большасці прадпрыемстваў. Важна адзначыць і тое, што арганізацый з заработнай платай ніжэй 200 долараў у эквіваленце ў маі-чэрвені ў раёне не было.
За паўгоддзе ў раёне выкарыстана 69,3 млрд. рублёў інвестыцый ці 77,4% да аналагічнага перыяду летась у супаставімых цэнах. У фарміраванні гэтага паказчыка ўдзельнічала 40 арганізацый усіх форм уласнасці і індывідуальнае будаўніцтва. Заданні забяспечваюць лясгас, райгаз, раённы вузел электрасувязі, Міёрскае ПМС, ААТ ”Гвардзейскі”, “Папшулі”, “Пад’ельцы”, “Наўгароды”. А вось астатнія не дасягнулі нават узроўню мінулага года.
Сем інвестыцыйных праектаў павінны быць рэалізаваны сёлета, ажыццяўляецца 6. Гэта будаўніцтва МТФ “Карпачова”, узвядзенне зернеачышчальна-сушыльнага комплексу ААТ “Папшулі”, заканчэнне жывёлагадоўчых памяшканняў у Мілашове. Марудна ўводзяцца ёмістасці для захоўвання зерня на камбікормавым заводзе. Затрымліваецца ўстаноўка лініі па пярвічнай перапрацоўцы льну на льнозаводзе.
Сёлета прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове не прыцягваліся, аднак заключана 5 інвестыцыйных дагавораў па ўзвядзенні завода будаўнічых матэрыялаў у Клётавым Двары, турыстычнага комплексу ў Мурашках, аб’ектаў прыдарожнага сервісу, АЗС, станцыі тэхабслугоўвання і матэля. Не ўсе яны ажыццяўляюцца проста. Падпісаны дагавор па стварэнні вытворчасці комплексных арганічных грунтоў, падрыхтаваны пакет дакументаў па будаўніцтве металургічнага завода.
За паўгоддзе ўведзена 2449 кв. метраў агульнай плошчы жылых дамоў ці 32,7% да задання. На гэтыя мэты выкарыстана 7,7 млрд. рублёў.
Крыніцамі фінансавання інвестыцый з’яўляюцца ўласныя сродкі арганізацый (30,6%), крэдыты банкаў (28,8%), сродкі мясцовых бюджэтаў (11,6%) і іншыя.
Больш намаганняў неабходна накіраваць на энергазберажэнне, бо прагноз не забяспечаны. З ім не спраўляюцца аддзелы культуры і адукацыі, ЦРБ, камбікормавы завод, мясакамбінат, Міёрскае ПМС, ДРБУ-203.
За паўгоддзе прадпрыемствы АПК выпусцілі валавой прадукцыі ў супаставімых цэнах на 72,9 млрд. рублёў, на 2,2% больш леташняга. Аднак нават мінулагодняга ўзроўню па гэтым паказчыку не дасягнулі райаграсервіс, ААТ “Мерыца” і “Наўгароды”, УП “Юбілейны”. Нізкія тэмпы росту ў ААТ “Папшулі” і “Гвардзейскі”, філіяле “Павяцце”, УП “Міёрскі”. Менш леташняга рэалізавалі жывёлы ААТ “Папшулі”, “Мікалаёўскі”, “Наўгароды”, “Любінова”, райаграсервіс, КУП “Язна” і УП “Юбілейны”. Рэалізацыя малака павялічылася на 8,3%, а таварнасць вырасла з 78,7% да 82,9%. Продаж прадукцыі гатункам экстра дасягнуў 52,3%.
Сярэдні надой ад каровы за паўгоддзе склаў 1956 кг, а ў ААТ “Дрыгучы” надаілі 2903, філіяле “Павяцце” — 2325. На гэта павінны раўняцца жывёлаводы КУП “Язна” і ААТ “Папшулі”, іншых гаспадарак.
У раёне праводзіцца работа па зніжэнні пратэрмінаванай дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці. Уцягваецца ў абарот невыкарыстоўваемая маёмасць. Але і тут нярэдка спатыкаемся на адсутнасць праваўстанаўліваючых дакументаў. Сёлета трэба было знайсці прымяненне 14 аб’ектам нерухомасці, уцягнута ў абарот 13. А гадавая праграма—37 аб’ектаў. Гэты факт і многія іншыя сведчаць, што працаваць нам трэба больш напружана.
А. БАДАНІН,
намеснік старшыні
райвыканкама.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.