Авторизация
 

Плаціце своечасова і правільна

У інспекцыі па падатках і зборах зарэгістраваны 272 юрыдычныя асобы, 250 індывідуальных прадпрымальнікаў і 11606 грамадзян, якія плацяць зямельны падатак і падатак на нерухомасць з фізічных асоб.

 

Сёлета ў першым паўгоддзі праведзены 64 праверкі захавання падатковага заканадаўства суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку 24 — юрыдычных асоб, 26 — індывідуальных прадпрымальнікаў і 14 — фізічных асоб. Арганізавана 30 планавых праверак, 22 пазапланавыя тэматычныя аператыўныя і 12 камеральных. Па іх выніках даналічана 111,8 млн. рублёў, у тым ліку штрафы склалі 18,1 мільёна. Сума поўнасцю паступіла ў бюджэт. За паўгоддзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 57 службовых і фізічных асоб, якія парушылі заканадаўства. Штраф склаў 31,7 млн. рублёў.

 

Падатковыя інспектары працуюць яшчэ і на мясцовасці — кантралююць выкананне заканадаўства ва ўсіх сферах дзейнасці, выяўляюць нелегалаў на рынках, дарогах, вуліцах, у гаражна-спажывецкіх кааператывах, на вакзалах. За паўгоддзе сярод фізічных асоб выяўлена 7 фактаў незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці. Па выніках праверак даналічана 11,3 млн. рублёў, у тым ліку штрафы — 10,8 мільёна.

Два грамадзяніны, якія займаюцца перавозкай пасажыраў, дапусцілі парушэнні. Гаспадарчы суд аштрафаваў аднаго з іх на 1,8 млн. рублёў. Аўтамабіль не канфіскаваны, улічваючы сацыяльнае становішча фізічнай асобы.

 

Інспекцыя выявіла факт ажыццяўлення фізічнай асобай дзейнасці па зборы і нарыхтоўцы металалому. Грамадзянін доўгі час купляў у насельніцтва металалом і здаваў яго ў нарыхтоўчыя пункты. Даход склаў 95,3 млн. руб. Штраф — 9 мільёнаў

Выяўлены 4 факты ажыццяўлення фізічнымі асобамі будаўнічых паслуг.

Такімі відамі дзейнасці грамадзяне могуць займацца з моманту дзяржрэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Работы ў гэтым напрамку для падатковага інспектара дастаткова, бо жадаючых не заплаціць падаткі, атрымліваючы даход, менш не становіцца.

Законапаслухмяныя плацельшчыкі атрымліваюць значныя эканамічныя выгоды, пазбягаючы фінансавых санкцый і адміністрацыйных штрафаў.

Паважаныя  юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, грамадзяне, плаціце падаткі своечасова і правільна, не старайцеся іх хаваць.

 

А. ЛАТЫШ,

начальнік аддзела кантролю

за юрыдычнымі асобамі.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта