Авторизация
 

Выканаўчы надпіс

Указ ад 11 жніўня 2001 года №366 значна пашырыў паўнамоцтвы натарыўсаў па спагнанні бясспрэчнай запазычанасці шляхам здзяйснення выканаўчых надпісаў па шэрагу патрабаванняў, якія раней уваходзілі ў кампетэнцыю судоў. Ён пачаў дзейнічаць літаральна з першага дня ўступлення ў сілу: з лістапада летась па май сёлета натарыяльная кантора здзейсніла 345 такіх надпісаў. Такая ж колькасць жыхароў раёна ўжо атрымала свае “пісьмы шчасця”, накіраваныя ім судовым выканаўцам аб спагнанні грашовых сум. І толькі ў адным выпадку ў просьбе было адмоўлена.

 

Што ж сабой уяўляе гэты выканаўчы надпіс натарыўса?

З лістапада мінулага года не належаць разгляду ў агульных судах бясспрэчныя патрабаванні аб спагнанні запазычанасці, калі грамадзянін не плаціць падаткі, зборы, страхавыя ўзносы па дагаварах абавязковага страхавання, камунальныя паслугі і паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылля, не пагашае запазычанасць за карыстанне электраэнергіяй і за пастаўлены газ, ацяпленне і гарачую ваду, за ўзяты ў банку крэдыт. У бясспрэчным парадку будзе спагнана сума кошту харчавання ў ізалятары часовага ўтрымання органаў унутраных спраў пасля пакарання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту. У салідарным парадку будуць спагнаны з бацькоў выдаткі дзяржавы на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца ў дзяржустанове, калі працуючыя бацькі добраахвотна не робяць гэтага.

 

Пералік выпадкаў далёка не поўны. Грамадзянін ці юрыдычная асоба, якім даўжнік пасля пісьмовага напамінання так і не заплаціў неабходную суму, звяртаюцца да натарыўса за здзяйсненнем выканаўчага надпісу. Пры гэтым прадастаўляюць дакументы, якія даказваюць абавязак вярнуць доўг. Натарыўс не высвятляе пазіцыю даўжніка і здзяйсняе выканаўчы надпіс на даўгавым дакуменце. Гэты дакумент можа быць адразу прад’яўлены для прымусовага выканання судоваму выканаўцу зноў жа без паведамлення даўжніку.

 

Здзяйсненне выканаўчага надпісу мае шэраг пераваг для спаганяючага: ён здзяйсняецца ў дзень звароту; натарыўс не паведамляе даўжніку аб пагрозе, якая над ім навісла; у большасці выпадкаў не трэба плаціць дзяржпошліну, якая спаганяецца з даўжніка разам з асноўным доўгам.

 

Часам здараецца, што дзяржпошліна за здзяйсненне выканаўчага надпісу істотна перабольшвае своечасова нявыплачаны доўг. Бывае, што за знаходжанне ў ізалятары часовага ўтрымання судовы выканаўца ўтрымліваў 7000 рублёў асноўнага доўгу і 150 тысяч дзяржпошліны.

 

І яшчэ адзін непрыемны для даўжніка нюанс: калі спаганяючы звярнуўся ў натарыяльную кантору для здзяйснення выканаўчага надпісу, то пагашэнне запазычанасці не вызваліць яго ад уплаты дзяржпошліны за здзейсненае натарыяльнае дзеянне. Таму будзьце ўважлівымі, своечасова плаціце падаткі і іншыя абавязковыя плацяжы, вяртайце даўгі, не ўчыняйце адміністрацыйныя правапарушэнні.

 

С. ПАЎЛОЎСКАЯ,

загадчыца дзяржаўнай

натарыяльнай канторы.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 962
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 520
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта