Авторизация
 

Трацейскі суд

28 мая пастаўлены на ўлік другі ў вобласці трацейскі суд, які будзе дзейнічаць пастаянна пры Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава. Адрас: 210033, г. Віцебск, праспект Фрунзэ, 77/2, каб. 319.

 

У каманду суддзяў увайшлі юрысты, якія маюць вопыт работы па спецыяльнасці. Узначаліў яе старшыня трацейскага суда — Ігар Іванавіч Шматкоў, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Суддзі — Алег Леанідавіч Мароз, старшы выкладчык універсітэта, Дзяніс Васільевіч Бярозка, загадчык сектара прававой работы універсітэта.

 

Спецыялізацыя суддзяў — грамадзянскае, фінансавае, гаспадарчае, сямейнае, працоўнае, зямельнае і інфармацыйнае права, абарона правоў спажыўца.

Трацейскі суд створаны для абароны інтарэсаў грамадзян і суб’ектаў гаспадарання. Гэта альтэрнатыўны спосаб, калі бакі без умяшальніцтва дзяржавы вырашаюць свой прававы канфлікт праз незалежную асобу.

 

 Плюсы трацейскага суда: хуткасць і эканамічнасць разгляду справы; канфідэнцыяльнасць; ніжэйшы кошт звароту; магчымасць  самім вызначыць тэрміны, месца і час вырашэння спрэчкі; захаванне партнёрскіх адносін паміж бакамі.

 

Дзейнасць суда дакладна рэгламентавана Законам РБ ад 18.07.2011 “Аб трацейскіх судах”, іншымі актамі заканадаўства, а таксама Палажэннем і Рэгламентам.

 

Трацейскі суд прымае да разгляду спрэчкі толькі пры наяўнасці трацейскага пагаднення ў пісьмовай форме. Яно можа быць заключана шляхам складання асобнага дакумента, падпісанага пагаднення, або абменам паведамленнямі з выкарыстаннем паштовай або іншай сувязі, што забяспечвае пісьмовае фіксаванне волі бакоў. Гэта накіраванне іскавой заявы і адказу на яе, у якіх адзін прапануе вырашыць спрэчку ў трацейскім судзе, а другі не пярэчыць.

 

Рашэнне суда абавязковае для бакоў. Неабходна прытрымлівацца ўстаноўленых парадку і тэрмінаў, або даюцца 3 дні з дня ўступлення рашэння ў законную сілу, калі тэрмін не ўстаноўлены.

Заканадаўствам прадугледжана прыняцце мер па забеспячэнні іску, што падаецца ў трацейскі суд, абскарджанне рашэння суда, прымусовае выкананне.

 

Прымусовае выкананне рашэння трацейскага суда ажыццяўляюць дзяржаўныя суды па правілах выканаўчай вытворчасці, устаноўленых грамадзянскім або гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам на падставе выдадзенага судом адпаведнага дакумента.

 

Нагадаем, што першы ў вобласці трацейскі суд “Наваполацкая трацейская палата” знаходзіцца ў Наваполацку, вул. Блахіна, д.29, пакой 211, 211440.

Больш падрабязна з дзейнасцю трацейскага суда вы пазнаёміцеся, вывучыўшы Палажэнне, Рэгламент, а таксама па нумары 8-0212-47-61-83. Аб рабоце “Наваполацкай трацейскай палаты” даведаецеся ў старшыні А. В. Ягорава, тэл. 8-0214-53-43-97, маб. 8-029-719-93-12.

 

Ю. БУРАКОВА,

памочнік старшыні.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 195
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 768
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 256
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта