Авторизация
 

Новая прадукцыя

Новая продукция ААТ “Міёрскі мясакамбінат” забяспечвае комплексную перапрацоўку, выпускае шырокі асартымент прадукцыі: паўфабрыкаты (мясныя натуральныя без косці, мясакасцёвыя хуткага прыгатавання, фаршы, пяльмені, каўбаскі, катлеты, шашлыкі), каўбасныя вырабы (вараныя ў натуральнай і штучнай абалонках; паўвэнджаныя; варанавэнджаныя; сыравэнджаныя; сыравяленыя), прадукты са свініны і ялавічыны. Ва ўмовах рыначных адносін перапрацоўшчыкам даводзіцца быць у пастаянным пошуку. Як гэта атрымліваецца, расказвае галоўны тэхнолаг прадпрыемства Андрэй Мікалаевіч Завадскі. Ён закончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут, працаваў майстрам каўбаснага ўчастка.

 

—   Раскажыце, калі ласка, пра тое, як удаецца забяспечваць высокую якасць прадукцыі?

—   На прадпрыемстве ўкаранёна сістэма менеджменту якасці ISO-9001-2009, распрацавана сістэма кіравання якасцю і інш.

Пад брэндам “Міёры — мясныя прасторы” выпускаюцца арыгінальныя прадукты з натуральнай мясной сыравіны і сала, з прымяненнем самабытных кампазіцый спецый. У вытворчасці не прымяняем штучныя фарбавальнікі і кансерванты. Сочым за тым, каб у перапрацоўку трапляла толькі экалагічна чыстае мяса. Вэнджанне натуральнае — на шчапе драўніны цвёрдых лісцёвых парод дрэў. Камбінат выпускае і спецыяльную групу прадукцыі, прызначаную для прафілактычнага і дзіцячага харчавання — сасіскі, каўбасы, узбагачаныя лактулозай і кальцыем.

 

Прадукцыя мясакамбіната вядома не толькі жыхарам Беларусі. Прадпрыемства экспартуе прадукцыю ў Расійскую Федэрацыю, Рэспубліку Казахстан. Прымаем актыўны ўдзел у выставах-кірмашах, атрымліваем узнагароды. Наша задача — знайсці шлях да сэрца самых пераборлівых гурманаў.

 

— І ўсё ж, ахарактарызуйце некаторыя віды прадукцыі, якія пакупнік не дужа добра ведае.

— Карыстаецца попытам сальтысон языковы ў натуральнай абалонцы. Смачны зэльц з рубца па-дамашняму. Новы від — “Кебабкі Кракаўскія”. Гэта каўбаса без абалонкі. Яе вельмі добра выкарыстоўваць на прыродзе, дастаткова толькі разагрэць.

 

Асвоілі выпуск шашлыкоў у ахалоджаным стане. Адметнасць іх у тым, што яны смачныя і яшчэ могуць захоўвацца 5 сутак. Каўбаса “Пачастунак Белавежскі”. Для яе прыгатавання выкарыстоўваюцца буйныя кавалачкі свінога мяса з дабаўленнем ядлоўцу. Для дзяцей рэкамендаваў бы пяльмені “Калабок”, якія ўзбагачаны кальцыем і лактулозай, а яшчэ кракет мясны, што нагадвае рыбныя палачкі.

 

— Колькі ўсяго найменняў прадукцыі выпускае камбінат?

— У асартыментным пераліку 100-120 найменняў. Кожны тыдзень выпускаем нейкую навінку.

— Як гэта ўдаецца?

— У цяперашніх умовах галоўная задача — утрымліваць якасную планку, зацікавіць пакупнікоў. У творчым пошуку знаходзяцца нашы спецыялісты старшы майстар каўбаснага ўчастка Уладзіслаў Мечыслававіч Абалевіч, намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Юрый Валер’евіч Шаўлюга, інжынер-тэхнолаг Алена Дзмітрыеўна Пішчулёнак.

 

— Ведаю, што для папулярызацыі сваёй прадукцыі вы выкарыстоўваеце казачных персанажаў з мультфільмаў.

— Гэта сапраўды так. Калі маладыя таты і мамы, бабулі і дзядулі бачаць на абалонках, на ўпакоўках казачных персанажаў, то смела могуць купляць прадукцыю, прыдатную для харчавання дзяцей. Тая ж каўбаса “Таўсцячок” з выявай Карлсана і г. д. Дзеці ўжо самі ведаюць, што мы стараемся спецыяльна для іх, і ў магазіне можна пачуць: “Мама, купі...” і паказваюць на тыя ўпакоўкі, дзе казачныя персанажы.

 

— Чым будзеце здзіўляць далей?

— Задумак многа. Пакуль раскрываць карты не буду, бо карэктывы ўносіць жыццё. Магу цвёрда сказаць, што па-ранейшаму будзем звяртаць увагу на якасць сваіх вырабаў і даступнасць па цане. Мяркуем пашыраць выпуск паўфабрыкатаў, каўбас.

 

Л. КАСАТЫ.

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 962
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 520
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта