Авторизация
 

Не ўсе турбуюцца пра бяспеку

Работнікі інспекцыі дзяржпажнагляду ў маі гэтага года прадоўжылі планавыя праверкі суб’ектаў гаспадарання. Са станоўчага боку адзначылі хлебазавод. На прадпрыемстве ў адпаведнасці з загадам прызначаны адказныя асобы за забеспячэнне пажарнай бяспекі, устаноўлены супрацьпажарны рэжым, парадак правядзення агнявых работ, распрацаваны пашпарт пажарнай бяспекі. Неабходныя мерапрыемствы ў адпаведнасці з папярэднім прадпісаннем ДПН праведзены ў поўным аб’ёме.

 

Значна палепшыўся ў параўнанні з вынікамі папярэдняй праверкі стан пажарнай бяспекі на аб’ектах мясакамбіната. На прадпрыемстве праводзіцца ў гэтым напрамку ўнутрыведамасны кантроль. Распрацаваны вучэбны план заняткаў па пажарна-тэхнічным мінімуме для рабочых і ІТР, мерапрыемствы бяспекі на 2011-2015 гг. і на сёлета. Праведзена праверка ведаў па пытаннях аховы працы і пажарнай бяспекі, складзены адпаведныя пратаколы. Праводзяцца электрафізічныя вымярэнні (маюцца адпаведныя акты). Распрацаваны праект і праводзяцца работы па абсталяванні аб’ектаў аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй. Аднак застаецца і шэраг нявырашаных пытанняў, якія тычацца пажарнай бяспекі аб’екта. Да адміністрацыйнай адказнасці за розныя парушэнні прыцягнуты чатыры адказныя асобы.

 

Пытанні пажарнай бяспекі вырашаюцца і ў ПМК-55. Але па-ранейшаму ёсць упушчэнні на будаўнічых пляцоўках, дзе недастаткова пярвічных сродкаў пажаратушэння, не выкананы асобныя арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы. Па выніках праверкі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты два прарабы.

 

На жаль, па-ранейшаму застаецца складанай сітуацыя па пажарнай бяспецы на прадпрыемствах сельскай гаспадаркі. На гэты раз былі правераны ААТ “Мерыца”, “Чэрасы”, “Туркова”, “Наўгароды”. Ва ўсіх дапускаюцца аднолькавыя парушэнні. Нярэдка не выконваюцца мерапрыемствы не толькі капітальнага, але і рэжымнага характару, што не патрабуюць фінансавых затрат і якія можна хутка ліквідаваць. Кіраўнікі і адказныя асобы аштрафаваны.

 

С. СІНКЕВІЧ,

інспектар ДПН Міёрскага РАНС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 420
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 410
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 845
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 646
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2020
Иван

Именины 26 сентября 2020
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта