Натариус в Дисне

З 9 красавіка 2010 года жыхароў і юрыдычных асоб Дзісны абслугоўвае дзяржаўны натарыус А. П. Булаўская. Яна вядзе прыём у памяшканні гарвыканкама, кабінет упраўляючага справамі, дзе ёсць усе ўмовы для захавання тайны натарыяльных дзеянняў і неабходная аргтэхніка.

 

Па ўзгадненні з раённым выканаўчым камітэтам і гарвыканкамам вырашаны пытанні збору заявак, вызначэння дзён выезду ў Дзісну, інфармавання насельніцтва аб арганізацыі натарыяльнага абслугоўвання, забеспячэння транспартам.

 

Журнал папярэдняга запісу да натарыуса вядзецца ў гарвыканкаме і натарыяльнай канторы, дзе яшчэ рэгіструюцца ўсе выезды. А сёлета натарыус наведаў Дзісну двойчы ў студзені-красавіку, прыняў 14 чалавек. Чарговая паездка прызначана на 15 мая, для яе патрэбна каб было не менш 5 заявак ад грамадзян і юрыдычных асоб. Але дастаткова аднаго звароту інваліда, у тым ліку з парушэннем апорна-рухальнага апарата, удзельніка вайны. Жыхарам Дзісны можна звяртацца непасрэдна ў натарыяльную кантору ці гарсавет, але не пазней чым за 1 дзень да мяркуемага выезду.

 

А. БУЛАЎСКАЯ,

дзяржаўны натарыус.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.