О деятельности и планах
gazeta 17-04-2012, 14:33 1 357 Эканоміка і права
23 сакавіка адбыўся сход акцыянераў ААТ “Міёрскі мясакамбінат”. На ім са справаздачай пра дзейнасць таварыства і планы развіцця выступіў дырэктар прадпрыемства В. В. Бандарэнка. Асноўную ўвагу ён звярнуў на стварэнне прыбытковай вытворчасці з захаваннем занятых пазіцый на знешнім і ўнутраным рынках, правядзенне рэканструкцыі і тэхнічнага перааснашчэння.
2011 год быў добры ў плане выканання прагнозных паказчыкаў. Тэмп росту таварнай прадукцыі ў дзеючых цэнах склаў 181,4 %. Экспартавана прадукцыі на 7 млн. 818 тыс. дол. ЗША пры павелічэнні аб’ёмаў на 121,6 %. Перапрацавана 7 тыс. тон статка, з якога 64% закуплена на тэрыторыі раёна, — апрацавана 3817 тон мяса. Павялічыўся выпуск каўбасных вырабаў на 167 тон, паўфабрыкатаў — на 176. Атрымана 6 млрд. 813 млн. рублёў прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі і 566 млн. — чыстага прыбытку.Сярэднямесячны заробак — 2 мільёны рублёў. Прадпрыемствам асвоены 1 млрд. 367 млн. рублёў інвестыцый.
Вывучаецца спажывецкі попыт, каб задаволіць яго, каўбасны цэх выпусціў 110 новых відаў вырабаў і паўфабрыкатаў. Распрацоўка і вытворчасць навінак будзе працягвацца. Пашырэнне асартыменту прадукцыі накіравана на атрыманне прадуктаў з высокімі біялагічнымі і пажыўнымі характарыстыкамі, на паляпшэнне іх смакавых якасцяў і таварнага выгляду.
Прадпрыемства рэгулярна арганізуе дэгустацыі навінак, удзельнічае ў выставах-кірмашах.
У гэтым годзе асноўная задача — павышэнне фінансавай устойлівасці за кошт далейшага тэхнічнага пераўзбраення, асваенне новых, у тым ліку інавацыйных, відаў прадукцыі, павелічэнне паставак на экспарт.
Важнейшымі інавацыйнымі праектамі з’яўляюцца будаўніцтва модульнага энергазберагальнага халадзільніка, рэканструкцыя цэха мяса-тлушчавага ўчастка, а таксама набыццё тэхналагічнага транспарту. У вытворчасць плануецца накіраваць 34 млрд. 700 млн. рублёў інвестыцый, а дынамічны тэрмін акупляльнасці — 6 гадоў.
Рост аб’ёмаў вытворчасці складзе сёлета 159,4 % без павелічэння колькасці работнікаў, гэта значыць, за кошт росту прадукцыйнасці працы. Экспарт прадукцыі павялічыцца на 33%, што забяспечыць станоўчае знешнегандлёвае сальда ў 9687 тыс. дол. ЗША. Плануецца атрымаць прыбытак ад рэалізацыі 3 млрд. 612 тыс. і чыстага прыбытку 1 млрд. 202 млн. рублёў. Рэнтабельнасць продажу складзе 2,5 %.
Усё гэта, як і ў мінулыя гады, будзе патрабаваць ад калектыву прадпрыемства штодзённай напружанай работы, прыняцця правільных рашэнняў для дынамічнага развіцця, утрымання сваіх пазіцый на знешнім і ўнутраным рынку краіны.
Са справаздачай аб прыбытках і стратах выступіла галоўны бухгалтар Наталля Эдуардаўна Круцікава. З аглядам некаторых іншых пытанняў — юрысконсульт Надзея Яўгенаўна Шамшур і майстра кампрэсарнага ўчастка Яўген Уладзіміравіч Гагалінскі.
Змяненні і ўзнагароды
Узбуйненне мясакамбіната адбываецца шляхам далучэння да яго ААТ “Чэрасы”, які стане філіялам. Гэта дадатковая сыравінная зона. Рыхтуюцца адпаведныя дакументы.
Калектыў мясакамбіната ўзнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама за першае месца ў раённым спаборніцтве сярод прамысловых арганізацый па выніках работы за 2011 год. Яе ўручыў намеснік старшыні райвыканкама А. І. Баданін. Ганаровымі граматамі таксама адзначаны эканаміст па працы прадпрыемства Марыя Баляславаўна Морак і вадзіцель аўтапагрузчыка Алег Яўгенавіч Шавель.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.