Авторизация
 

Працоўная кніжка: запісы пры звальненні

Падставай для спынення працоўнага дагавора з’яўляюцца: узгадненне бакоў, заканчэнне яго тэрміну, скасаванне па ўласным жаданні, перавод работніка ці яго пераход на выбарную пасаду, адмаўленне ад пераводу ці ад прадаўжэння работы, скасаванне працоўнага дагавора з папярэднім выпрабаваннем.

Па ініцыятыве наймальніка працоўны дагавор можа быць скасаваны ў выпадках ліквідацыі арганізацыі, спынення дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, скарачэння колькасці ці штата работнікаў; неадпаведнасці займаемай пасадзе ці па стане здароўя; з’яўлення на рабоце ў стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення, распіцця спіртных напояў на рабочым месцы; учынення крадзяжу; парушэння правілаў аховы працы, што выклікалі смерць ці калецтва іншых работнікаў.

Акрамя таго, падставай звальнення могуць быць абставіны, якія не залежалі ад волі бакоў: прызыў на вайсковую службу; аднаўленне на працы ранейшага работніка; парушэнне ўстаноўленых правілаў прыёму на работу; уступленне ў законную сілу прыгавору суда; смерць работніка.

З некаторымі катэгорыямі работнікаў працоўны дагавор можа быць спынены пры страце даверу да яго; пры ўчыненні амаральнага ўчынку несумяшчальнага з працягваннем работы; накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Ва ўсіх выпадках днём звальнення з’яўляецца апошні дзень работы. Запіс у працоўнай кніжцы аб спыненні працоўнага дагавора павінен рабіцца ў дакладнай адпаведнасці з фармуліроўкамі Працоўнага кодэкса ці іншага закона са спасылкай на адпаведны артыкул. Напрыклад, “Звольнены па ўласным жаданні, арт.40 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь”, “Звольнены па ўзгадненні бакоў, п.1 арт.35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь”. Запіс робіцца з захаваннем правілаў: у графе 1 ставіцца парадкавы нумар; у графе 2—дата звальнення; у графе 3—прычына звальнення і спасылка на прававую норму; у графе 4—указваецца падстава ўнясення запісу—загад (распараджэнне).

Пры скасаванні працоўнага дагавора па ініцыятыве работніка ўказваюцца прычыны. Напрыклад, “Звольнены па ўласным жаданні ў сувязі з залічэннем у вышэйшую навучальную ўстанову, арт. 40 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь”.

Да ліку ўважлівых прычын адносяцца перавод мужа ці жонкі ў іншую мясцовасць, неабходнасць догляду за хворымі членамі сям’і ці інвалідамі І групы, змяненне наймальнікам умоў працы і інш.

Прычыны звальнення павінны ўказвацца ў працоўнай кніжцы ва ўсіх выпадках, а не толькі па ўласным жаданні. Напрыклад: “Звольнена па ўзгадненні бакоў у сувязі з неабходнасцю догляду за дзіцём да 14 гадоў, п.1 арт.35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь”.

На практыцы ўзнікаюць пытанні наконт даты звальнення, калі тэрмін працоўнага дагавора заканчваецца ў выхадны ці святочны дзень. У такім выпадку загад трэба выдаць у рабочы дзень напярэдадні выхадных, але днём звальнення ўказаць апошні дзень кантракта. Напрыклад, тэрмін кантракта заканчваецца 13 лістапада 2011 года (нядзеля). Загад трэба выдаць 11 лістапада, адзначыўшы дату звальнення—13 лістапада 2011 года.

Пры звальненні работніка з яго згоды ў сувязі з пераводам да іншага наймальніка ў графе 3 працоўнай кніжкі ўказваецца: “Звольнены ў сувязі з пераводам у (назва арганізацыі), п. 4 арт. 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь”.

Н. ЧАУСАВА,

галоўны

дзяржінспектар Полацкай міжраённай

інспекцыі працы.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 962
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 520
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта