Авторизация
 

Паважаем інтарэсы партнёраў

Уважаем интересы партнёров 20 сакавіка ў вестыбюлі райвыканкама з’явіліся маляўніча аформленыя выставы вырабаў Віцебскага кандытарскага камбіната “Віцьба” і яго полацкага філіяла “Палачанка”, Верхнядзвінскага масласырзавода, Віцебскага камбіната хлебапрадуктаў, Полацкага малочнага камбіната, мясцовых мясакамбіната і хлебазавода. Многае можна было прадэгуставаць. Спецыялісты прадпрыемстваў давалі тлумачэнні па асаблівасцях пастаўкі сваёй прадукцыі, цэнах, якасці, упакоўцы і іншым. Такім чынам праходзіла сустрэча вытворцаў харчовых тавараў з прадстаўнікамі гандлёвых прадпрыемстваў і прадпрымальнікамі.

 

Прадукты Полацкага малочнага камбіната мы пастаянна ўжываем, увогуле гэта прадукцыя нашых ферм, якая рэалізуецца пад брэндам “Малочнае раздолле”. Камбінат хлебапрадуктаў вядомы нам мукой “Жытніца” і рознымі гатункамі круп. Вялікі выбар сыроў прапануе суседні Верхнядзвінск, толькі нашы спажыўцы асвойваюць яго пакуль марудна.

 

“Віцьба” нам больш вядома па салодкіх кандытарскіх вырабах, але асартымент гэтага брэнда значна шырэйшы.

— Асаблівым попытам пакупнікоў карыстаюцца грудзінка салёная, а таксама сыравэнджаныя і сыравяленыя каўбасы, — сцвярждалі прадстаўнікі Міёрскага мясакамбіната.

На агульным фоне нядрэнна глядзеліся паліцы хлебазавода. А прадпрыемства сёлета абяцае парадаваць нас яшчэ і сушкамі.

 

Старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў у час сустрэчы вытворцаў і прадстаўнікоў гандлю прапанаваў яшчэ раз зверыць узаемныя пазіцыі на карысць пакупнікоў. А для гэтага ў першую чаргу трэба ўлічваць і паважаць інтарэсы партнёраў, з адказнасцю адносіцца адзін да другога. Адным словам, патрэбны пастаянны і актыўны дыялог. І ён адбыўся. Пры гэтым маркетолаг “Віцьбы” адзначыў дынамічнае развіццё ўласнай вытворчасці. Высокай якасцю вылучаюцца сухія сняданкі і розныя мучныя вырабы (а іх больш 140 найменняў), якасць якіх забяспечвае сучаснае абсталяванне.

Падсвільскі вінзавод сваю выставу не афармляў, але яго вырабы заўсёды знаходзяцца ў нашых магазінах. Прадпрыемства прыступае да выпуску фруктовых і ягадных він павышанай якасці на аснове натуральнай сыравіны. Яно гатова прадастаўляць гандлёвым арганізацыям скідкі, рабіць узаемны абмен тавараў.

 

Новыя віды сыроў з рознымі смакавымі дабаўкамі абяцаюць пастаўляць суседзі з Верхнядзвінска. Будуць і модныя з цвіллю. А яшчэ тут вырабляюць сыраватку, якая патрэбна хлебабулачнай і кандытарскай вытворчасці, масла. Мясцовыя прадстаўнікі гандлю хацелі б, каб у наш раён усё гэта дастаўлялася транспартам прадпрыемства.

 

Намеснік старшыні райвыканкама А. І. Баданін прапанаваў “Яну-сыраробу”, ды і іншым, праводзіць у нашых магазінах дэгустацыі сваіх вырабаў. Тады пакупнікі не будуць праходзіць міма поўных прылаўкаў.

 

Можна пашырыць у нашых гандлёвых прадпрыемствах асартымент вырабаў камбіната хлебапрадуктаў. А там пачалі выпуск сумесяў для бліноў і аладак, выпусцілі новую муку — крупку пшанічную. І ўсё гэта з мясцовага зерня і пры добрай якасці. Толькі вытворцы скарачаюць тэрміны аплаты сваёй прадукцыі, што не надта падабаецца работнікам гандлю.

 

Новымі вырабамі і ўпакоўкай пахваліўся Полацкі малочны камбінат. Аднак яго прадстаўнікі выслухалі папрокі за недастатковую інфармацыю пра “бія” і іншыя дабаўкі.

Міёрскі мясакамбінат узяў накірунак на выпуск больш танных каўбасных вырабаў, абнаўленне асартыменту паўфабрыкатаў. Гэтаму прадпрыемству і хлебазаводу нельга забывацца пра якасць сваіх вырабаў.

 

Што да гандлю, то ён павінен падтрымліваць вытворцаў. У гэтай сувязі ішла размова пра завоз хлеба прадпрымальнікамі са сталіцы. Толькі справа не ў вырабах, а ў цане на іх. У нас яна ніжэйшая, чым у Мінску. Так, гэта выгадна спажыўцу, але мясцовы хлебазавод нясе страты, і калі ён адмовіцца ад выпуску аналагічнай прадукцыі, то здаля да нас будуць завозіць гэтыя ж вырабы ўжо па высокай цане. Так што не варта імкнуцца да часовай і вельмі ненадзейнай выгады.

 

Сустрэча закончылася на аптымістычнай ноце: вытворцы і гандлёвыя работнікі выслухалі ўзаемныя прэтэнзіі і паабяцалі іх улічваць. Мы, спажыўцы, будзем ацэньваць гэтую работу.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 077
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 191
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 219
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 679
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 398
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта