Для Вас, потребители!

Мэта нацыянальнай палітыкі ў сферы абароны правоў спажыўцоў — стварэнне роўных і рэальных умоў для рэалізацыі іх законных правоў і інтарэсаў.

 

Права спажыўца на вяртанне

і абмен тавараў належнай якасці

Спажывец мае права вярнуць тавар належнай якасці прадаўцу ці абмяняць яго на аналагічны на працягу 14 дзён з моманту перадачы яму такога тавару, калі больш працяглы тэрмін не аб’яўлены прадаўцом. Але патрабаванне аб абмене ці вяртанні задавальняецца, калі гэты тавар належнай якасці; не быў ва ўжыванні; захаваны яго спажывецкія якасці; ён не ўключаны ў Пералік нехарчовых тавараў належнай якасці, што не належаць абмену і вяртанню, зацверджаны пастановай Савета Міністраў 14.06.2002 г. №778.

 

Спажывец у выпадку продажу яму тавару неналежнай якасці ў адпаведнасці з арт. 20 Закона мае права прад’явіць прадаўцу адно з наступных патрабаванняў:

• замяніць няякасны тавар таварам належнай якасці ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам. Так, тэхнічна складаны ці дарагі па Пераліку, які зацверджаны пастановай Савета Міністраў 14.06.2002 г. №778, спажывец мае права замяніць у выпадку выяўлення істотных недахопаў;

• паменшыць цану тавару;

• адрамантаваць тавар;

• аплаціць рамонт;

• вярнуць заплачаныя за тавар грошы.

Для задавальнення гэтых патрабаванняў дастаткова, каб у тавара быў вытворчы недахоп. Пры тым спажывец сам выбірае патрабаванне да прадаўца. Аднак пакрыццё страт спажыўцу, звязаных з недахопамі тавару і (ці) скасаваннем дагавору рознічнай куплі-продажу ці вяртаннем тавару неналежнай якасці робіцца толькі ў выпадку дакументальнага пацвярджэння ім велічыні страт (чэкі, квітанцыі і т. п.).

 

Няякасны тавар можна вярнуць без спажывецкай тары (упакоўкі).

Але, калі прадавец пры продажу папярэдзіў спажыўца пра недахопы тавару і зрабіў аб гэтым адзнаку ў дакуменце, які пацвярджае факт пакупкі, то спажывец не мае права прад’яўляць прэтэнзіі прадаўцу па гэтых недахопах.

 

Праверка якасці і экспертыза тавару

Прадавец, да якога спажывец звярнуўся з таварам неналежнай якасці і заявіў адно з патрабаванняў, указаных у арт. 20 Закона, абавязаны прыняць тавар і задаволіць патрабаванне спажыўца, калі не сумняваецца ў яго абгрунтаванасці. Калі сумненні ёсць, Закон прадастаўляе прадаўцу права правесці праверку якасці тавару як самастойна (сіламі сваіх супрацоўнікаў), так і з прыцягненнем спецыялістаў сервіснага цэнтра, вытворцы і інш.

 

На практыцы здараюцца наступныя парушэнні пры праверцы якасці прадаўцом:

• прадавец адмаўляецца прыняць тавар неналежнай якасці ў спажыўца без адпаведнага заключэння сервіснага цэнтра;

• прадавец не інфармуе спажыўца аб яго праве на ўдзел у праверцы якасці, а калі такая праверка не можа быць праведзена неадкладна, таксама аб месцы і часе праверкі.

 

Важна ведаць наступнае!

• Спажывец мае права ўдзельнічаць у правядзенні праверкі якасці асабіста ці праз свайго прадстаўніка.

• Пісьмовае паведамленне спажыўцу пра правядзенне праверкі не прадугледжана.

• Праверка якасці прадаўцом ці сервісным цэнтрам не з’яўляецца экспертызай якасці тавару.

 

Даведка: экспертыза — гэта сістэма дзеянняў па ўстанаўленні адпаведнасці тавараў (выніку выкананых работ, аказаных паслуг) патрабаванням заканадаўства, умовам дагавору і (ці) дакументацыі, выдадзенай на тавар (вынік выкананай работы, аказаную паслугу) вытворцам (выканаўцам), а таксама інфармацыі пра тавар (работу, паслугу) фактычным характарыстыкам тавару (работы, паслугі), ажыццяўляемых на падставе спецыяльных ведаў у галіне навукі, тэхнікі, мастацтва ці рамяства і іншых сферах дзейнасці (Палажэнне аб парадку правядзення экспертызы, засведчанае пастановай Савета Міністраў ад 14.01.2009 г. №26).

 

У адпаведнасці  з п. 9 арт. 20 Закона экспертыза праводзіцца пры ўзнікненні паміж спажыўцом і прадаўцом спрэчкі аб наяўнасці недахопаў тавару і прычынах іх узнікнення.

 

Важна ведаць наступнае!

• Экспертыза праводзіцца за кошт прадаўца.

• Спажывец мае права аплаціць экспертызу, аднак прадаўцу трэба паведаміць пра гэта.

• Прадавец павінен паведаміць спажыўцу пра месца і час правядзення экспертызы ў пісьмовай форме.

• Спажывец мае права прыняць удзел у правядзенні экспертызы тавару асабіста ці праз свайго прадстаўніка.

• На працягу гарантыйнага тэрміну даказваць адсутнасць недахопу ў тавары ці яго прычыну павінен прадавец, а па заканчэнні — спажывец (напрыклад, атрымаць адпаведнае заключэнне эксперта).

 

• Калі ў выніку экспертызы ўстаноўлена, што недахопы тавару адсутнічаюць ці ўзніклі пасля перадачы яго спажыўцу ў выніку парушэння ім правіл выкарыстання, захоўвання, перавозкі ці дзеяння трэціх асоб або непераадольнай сілы, спажывец абавязаны аднавіць прадаўцу выдаткі на правядзенне экспертызы, а таксама звязаныя з ёй перавозкі.

 

• У выпадку нязгоды з вывадамі экспертызы спажывец мае права аспрэчваць заключэнне ў судовым парадку.

 

Тэрміны разгляду прэтэнзіі прадаўцом устаноўлены Законам “Аб абароне правоў спажыўцоў”.

Прадавец абавязаны неадкладна задаволіць наступныя абгрунтаваныя патрабаванні спажыўца:

• уцэнку тавару;

• пакрыццё выдаткаў на выпраўленне недахопаў тавару;

• выплату сум, заплачаных за тавар (максімальны тэрмін для задавальнення гэтых патрабаванняў не можа перабольшваць 7 дзён з дня прад’яўлення адпаведнага патрабавання, а пры небаходнасці правядзення экспертызы — 14 дзён);

• рамонт, выпраўленне недахопаў тавару прадаўцом (максімальны тэрмін 14 дзён);

• пакрыццё выдаткаў, прычыненых спажыўцу ў сувязі з недахопамі тавару (максімальны тэрмін 7 дзён з дня прад’яўлення спажыўцом велічыні страт).

 

За парушэнне тэрмінаў разгляду абгрунтаваных патрабаванняў спажыўцоў арт. 26 Закона прадугледжана адказнасць прадаўца ў выглядзе няўстойкі ў 1% кошту тавару за кожны дзень пратэрміноўкі. Акрамя таго, у выпадку парушэння прадаўцом тэрмінаў задавальнення абгрунтаваных патрабаванняў спажыўца, спажывец мае права змяніць сваё першапачатковае патрабаванне на іншае, прадугледжанае заканадаўствам (напрыклад, пры парушэнні тэрміну рамонту, замяніць гэтае патрабаванне на замену няякаснага тавару якасным ці на вяртанне грашовых сродкаў).

 

С. КУЗНЯЦОВА,

 упаўнаважаны па

абароне правоў спажыўцоў.

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.