Авторизация
 

Выбарачнае абследаванне

З гэтага года штоквартальна органы дзяржаўнай статыстыкі праводзяць выбарачнае абследаванне дамашніх гаспадарак з мэтай вывучэння праблем занятасці насельніцтва. Асноўныя задачы — вывучэнне стану і дынаміка рынку працы; атрыманне найбольш поўных і аб’ектыўных зводных статыстычных дадзеных аб колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва, занятых, беспрацоўных і эканамічна неактыўных асоб; фарміраванне звестак аб прычынах незанятасці, спосабах і працягласці пошуку работы, гатоўнасці да працаўладкавання, а таксама аб складзе занятага, беспрацоўнага і эканамічна неактыўнага насельніцтва па полу, узросце, адукацыі, прафесіі і кваліфікацыі.

 

Сёлета для абследавання ў Міёрскім раёне выбраны сельскія населеныя пункты Перабродскага сельсавета — 30 жылых памяшканняў і г. Міёры—40. Іх адрасы сфарміраваны.

 

Абследаванне будзе праводзіцца ў трэці тыдзень з панядзелка па нядзелю ўключна другога месяца квартала, гэта люты, май, жнівень і лістапад.

У сёлетнім лютым абследуемы тыдзень з 13 да 19 лютага. Спіс адрасоў жылых памяшканняў штоквартальна мяняецца.

 

Спецыялісты, што праводзяць абследаванне, робяць папярэдні абход вызначаных дамашніх гаспадарак для апавяшчэння, узгаднення даты і часу апытання, пакідаюць пісьмо-зварот. Яны маюць пры сабе пасведчанне з каляровым здымкам і эмблемай Нацыянальнага статыстычнага камітэта, адпаведнымі пячаткамі і подпісамі.

 

Абследаванне праводзіцца на працягу 10 дзён пасля вызначанага тыдня шляхам непасрэднага наведвання дамашняй гаспадаркі і апытання яе членаў па анкеце і з запаўненнем карткі на памяшканне. Рэспандэнтамі (апытваемымі) з’яўляюцца члены дамашняй гаспадаркі ва ўзросце ад 15 да 74 гадоў уключна, якія пастаянна жывуць у жылым памяшканні, вызначаным для абследавання. Усе звесткі фіксуюцца выключна са слоў, без іх дакументальнага пацвярджэння. Яны канфідэнцыяльныя, выкарыстоўваюцца толькі для атрымання выніковых дадзеных у статыстычна абагульненым выглядзе.

 

Аддзел статыстыкі.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта