Как осуществить прогноз?

Як выканаць прагноз?

 

Адказ на важнае пытанне давядзецца даць мясцовым сельгасвытворцам прадстаўнічай раённай камісіі.

На наступным тыдні ў райсельгасхарч запросяць прадстаўнікоў сельгасарганізацый для абароны распрацаваных мерапрыемстваў па выкананні прагнозных паказчыкаў на 2012 год. Кіраўнікі і галоўныя спецыялісты прадставяць планы работы сёлета, абгрунтуюць магчымасць іх выканання,  укажуць шляхі павышэння рэнтабельнасці сельгасгалін. Асаблівая ўвага будзе звернута на эканоміку: скарачэнне дзяржаўнай грашовай падтрымкі сельгасвытворчасці прымушае ўмела гаспадарыць, паляпшаючы фінансавае становішча праз павелічэнне аб’ёмаў рэалізацыі прадукцыі, зніжэнне яе сабекошту, беражлівае абыходжанне з энергарэсурсамі, тэхнікай і матэрыяламі, павышэнне прадукцыйнасці працы.

 

Распрацаваныя аграрыямі мерапрыемствы прааналізуе камісія ў складзе старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу і яго намеснікаў. Не выключана, што адпаведна іх рэкамендацый некаторым сельгасвытворцам яшчэ давядзецца падкарэкціраваць намечаныя планы.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.