Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Дайце працоўную кніжку

 

На працягу ўсяго перыяду работы  ў аднаго наймальніка працоўная кніжка захоўваецца ў яго. Калі спыняецца працоўны дагавор, работадавец павінен вярнуць яе ў апошні дзень работы. У дакумент трэба ўнесці ўсе запісы аб працоўнай дзейнасці ў дадзенай арганізацыі, аб мерах заахвочвання і інш. Гэта завяраецца  подпісам кіраўніка або спецыяльна прызначанага ім чалавека і пячаткай арганізацыі. Запісы ў працоўных кніжках работнікаў, што працуюць у індывідуальных прадпрымальнікаў або грамадзян, якім заканадаўствам прадастаўлена права заключэння працоўнага дагавора, завяраюцца пячаткай мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, што зарэгістраваў прадпрымальніка.

 

Днём звальнення лічыцца апошні дзень работы. Тая ж дата павінна быць і ў працоўнай кніжцы. Калі чалавек учыніў прагул і не прыступіў да работы, апошні дзень работы лічыцца днём звальнення.

 

Калі ў гэты дзень работніка няма на працы, наймальнік адпраўляе яму паведамленне аб неабходнасці з’явіцца за працоўнай кніжкай або даць згоду на адпраўленне яе поштай. Такая сітуацыя можа ўзнікнуць пры звальненні работніка, калі заканчваецца тэрмін працоўнага дагавору, па пагадненню бакоў або па асабістаму жаданню. Работнік можа падаць заяву аб звальненні па ўласнаму жаданню ў перыяд работы, і калі нават знаходзіцца ў водпуску, камандзіроўцы, у  перыяд часовай непрацаздольнасці.

 

Наймальнік мае права звольніць работніка па арт. 40 Працоўнага кодэкса РБ па заканчэнню месячнага тэрміну папярэджання і ў тым выпадку, калі ў гэты час работнік захварэў і на момант заканчэння тэрміну працягвае хварэць або знаходзіцца ў водпуску. У гэтым выпадку можна звольніць па пагадненню бакоў або ў сувязі з заканчэннем тэрміну працоўнага дагавору. Гарантыя аб забароне звальнення работніка ў перыяд часовай непрацаздольнасці або знаходжання ў водпуску не распаўсюджваецца, паколькі ў пералічаных выпадках ініцыятыва зыходзіць не ад наймальніка.

 

Дапушчальна звальненне ў адсутнасць работніка, калі яно выконваецца за доўгі прагул і чалавека няма ў гэты момант на працы.

Наймальнік павінен накіраваць работніку паведамленне аб неабходнасці з’явіцца за працоўнай кніжкай або даць згоду на адпраўленне яе па пошце і ў выпадку, калі чалавек адмовіўся атрымаць яе на рукі. Такая сітуацыя ўзнікае ў асноўным тады, калі работнік не згодзен са звальненнем і аспрэчвае яго ў судзе. Тады наймальнік павінен скласці акт аб адмове ад атрымання працоўнай кніжкі. Паведамленне неабходна накіраваць заказным пісьмом з паведамленнем аб атрыманні. Калі ўсё зроблена правільна, работадавец не нясе адказнасці за затрымку дакумента. Але ж калі работнік адмовіўся ад адпраўлення працоўнай кніжкі па пошце, гэтага рабіць нельга.

 

Пры затрымцы працоўнай кніжкі па віне наймальніка работніку кампенсуецца не атрыманы ім даход у сувязі з незаконным пазбаўленнем яго магчымасці працаваць. Гэта сярэдні заробак за ўвесь час вымушанага прагулу. Днём звальнення лічыцца час выдачы працоўнай кніжкі. Аб новай даце выдаецца загад і ўносіцца запіс у працоўную кніжку. Ранейшы запіс прызнаецца несапраўдным.

Своечасовасць выдачы працоўнай кніжкі мае значэнне і для захавання тэрмінаў звароту ў органы па разгляду працоўных спрэчак. Работнік мае права звярнуцца ў суд на працягу аднаго месяца з дня ўручэння яму загада аб звальненні або працоўнай кніжкі.

 

Калі ж выдача дакумента затрымліваецца па віне наймальніка, падаўжаецца тэрмін для звароту ў суд. Калі звальненне прызнаецца незаконным, работніка аднаўляюць на былую работу. На карысць яго выдаецца сярэдні заробак за час вымушанага прагула.

 

Затрымкай з’яўляецца нявыдача працоўнай кніжкі ў дзень звальнення па віне наймальніка (адсутнасць на працоўным месцы спецыяліста кадравай службы). Нельга затрымаць выдачу, калі не здадзены матэрыяльныя каштоўнасці, спецадзенне. Да гэтага адносіцца і ненапраўленне наймальнікам паведамлення работніку аб неабходнасці з’яўлення або згоды на адпраўленне працоўнай кніжкі поштай.  А таксама адмова ад выдачы дубліката працоўнай кніжкі без унясення ў яе запісу аб звальненні або пераводзе на іншую работу, прызнанай несапраўднай, а яшчэ пры згубе пасля звальнення або парушэнні 15-дзённага тэрміну выдачы дубліката з дня звароту да работадаўцы з адпаведнай заявай.

 

У выпадку смерці работніка, а таксама прызнання яго судом памерлым або без вестак прапаўшым працоўная кніжка выдаецца на рукі яго бліжэйшым родным пад распіску ці дасылаецца па пошце па іх пісьмоваму патрабаванню. Тады ў раздзеле “Звесткі аб рабоце” пасля ўказання парадкавага нумару і даты запісу ў графе 3 пішацца: “Работа спынена ў сувязі са смерцю”; “Работа спынена ў сувязі з прызнаннем работніка судом памерлым або без вестак прапаўшым”. Далей запаўняецца графа 4 (дата і нумар загада). Запіс завяраецца.

 

У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, наймальнік выдае работніку па яго пісьмовай просьбе працоўную кніжку тэрмінам не больш чым на 5 дзён.

Пры згубе дакумента ў выпадку выдачы яе на рукі работніку выдаецца дублікат са спагнаннем яго кошту. Наймальнік мае права адмовіць у дапамозе пры атрыманні дакументаў, што пацвярджаюць стаж працы на ранейшым месцы работы.

Калі неабходна, работадавец выдае работніку па яго пісьмовай просьбе засведчаныя выпіскі звестак аб працы.

 

Копіі дакументаў, звязаных з работай, павінны быць засведчаны подпісам кіраўніка арганізацыі або прызначанай ім асобы і пячаткай. Абавязкова трэба паставіць дату выдачы і зыходзячы нумар. Пячатка наймальніка — гербавая для дзяржаўных арганізацый, а для недзяржаўнай формы ўласнасці — зарэгістраваная пячатка арганізацыі.

Усе копіі дакументаў, звязаныя з работай, выдаюцца работніку бясплатна.

 

Н. ЧАУСАВА,

галоўны дзяржінспектар

 працы Полацкай МРІП.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 071
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 270
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 982
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 186
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 533
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта