Авторизация
 

Дзейнічае гарачая лінія па пытаннях паляпшэння работы гандлёвых арганізацый

98

 У ходзе кантролю за выкананнем патрабаванняў пастановы Саўміна ад 19 кастрычніка 2022 года № 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн» выяўляюцца адзінкавыя выпадкі звужэння і няпоўнага асартыменту тавараў.


З пачатку года падчас сумеснага маніторынгу Камітэта вобласці з мясцовымі органамі ўлады выяўлена каля 30 фактаў невыканання асартыментнага пераліку ў  гандлёвых аб’ектах Бешанковіцкага, Браслаўскага, Віцебскага, Полацкага, Лёзненскага, Лепельскага, Сенненскага, Расонскага, Ушацкага, Чашніцкага раёнаў.

Прыняты меры па выпраўленні недахопаў.


Для ліквідацыі прычын, якія садзейнічаюць адсутнасці тавараў у гандлёвых аб’ектах і перашкаджаюць задавальненню сацыяльных патрэб грамадзян, Камітэт вобласці з 23 па 25 лістапада правядзе гарачую лінію. На яе можна паведаміць пра адсутнасць ці недахоп запатрабаваных тавараў, у тым ліку ў аб’ектах спажыўкааперацыі, а таксама выказаць меркаванне па паляпшэнні работы гандлёвых арганізацый пры абслугоўванні пакупнікоў і запаўненні гандлёвых паліц.


Звароты будуць прымацца з 10.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00) па тэлефонах 8 (0212) 37 54 53, 37 61 78; 8 (0216) 51 09 22 (г. Орша), 8 (0214) 42 41 46 (г. Полацк).

Таксама звароты па пытаннях арганізацыі забеспячэння аптэк лекавымі сродкамі і медыцынскімі вырабамі жыхароў вобласці будуць прымацца з 10.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00) па нумарах 8 (0212) 37 61 94, 37 61 53; 8 (0216) 51 09 22 (г. Орша), 8 (0214) 42 41 46 (г. Полацк).


Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта