Электронная система

Электронная сістэма

 

На падставе стратэгіі развіцця інфармацыйнага грамадства, зацверджанай пастановай урада ад 9 жніўня 2010 года №1174, Белстат прапануе суб’ектам малога прадпрымальніцтва прадставіць дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па формах 1-мп “Справаздача аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці малой арганізацыі” і 1-мп (мікра) “Справаздача аб фінансава-эканамічнай дзейнасці мікраарганізацыі” за 2011 год у электронным выглядзе праз інтэрнэт.

 

Электронная сістэма поўнасцю замяняе прадстаўленне справаздачы на папяровым носьбіце, дазваляе аўтаматычна карэкціраваць няправільна аформленыя рэквізіты, павышае хуткасць і дакладнасць апрацоўкі дадзеных. Але каб ёй скарыстацца, неабходна мець сродкі электронна-лічбавага подпісу, у тым ліку сапраўднага сертыфіката адкрытага ключа праверкі электроннага лічбавага подпісу, якія атрыманы пры рэгістрацыі ў якасці абанента Засведчваючага цэнтра РУП “Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах”. Пра парадак рэгістрацыі глядзіце на афіцыйным сайце гэтай установы www.pki.by.

 

Тыя суб’екты малога прадпрымальніцтва, якія ўжо маюць сродкі электроннага лічбавага подпісу, атрыманыя для прадстаўлення падатковых дэкларацый у выглядзе электроннага дакумента ў падатковыя органы, могуць іх выкарыстаць і для прадстаўлення ў электронным выглядзе дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па формах 1-мп ці 1-мп (мікра).

 

Пацвярджэннем прадстаўлення справаздачы з’яўляецца электронная квітанцыя, падпісаная электронным лічбавым подпісам упаўнаважанай асобай органа дзяржстатыстыкі.

Тэрмін прадстаўлення формы 1-мп (мікра) з 12 па 26 студзеня 2012 года, 1-мп—з 27 студзеня да 10 лютага наступнага года.

 

Больш падрабязная інфармацыя па гэтаму пытанню на афіцыйным сайце Белстата http://www.belstat.gov.by у рубрыцы “Статыстычныя абследаванні малых і мікраарганізацый за 2011 год”.

 

Аддзел статыстыкі

Міёрскага раёна.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.