Авторизация
 

Таваразнаўца аблспажыўтаварыства Алег МАРДВІН: 20 гадоў ў сферы гандлю

 Свае рабочыя будні вядучы таваразнаўца Міёрскага ўчастка Верхнядзвінскага філіяла аблспажыўтаварыства Алег МАРДВІН жартам называе днём сурка. Штораз адны і тыя ж клопаты. Між тым заўважае, калі б давялося зноў выбіраць прафесію, аддаў перавагу сферы гандлю.

 

З раніцы вядучага таваразнаўцу не заўсёды застанеш у кабінеце. У гэты час едзе на склад адпускаць аўтамагазіны. Праглядае асартымент, збірае заяўкі на тавары. Пасля вяртаецца за рабочы стол і тэлефануе ў магазіны пацікавіцца, што трэба заказаць. Другая палова дня часта праходзіць у гарадскіх гандлёвых кропках. Кантралюе напоўненасць паліц, дапамагае прадаўцам раскласці тавары. Адзін – два разы на тыдзень наведваецца ў сельскія магазіны. Усяго ў зоне адказнасці 15 пунктаў, з іх восем на сяле і сем у райцэнтры. Плюс пяць аўтамагазінаў.

 
– Кожны дзень тэлефонныя званкі, складанне заявак, работа з дакументацыяй, вырашэнне іншых пытанняў, – гаворыць Алег Вячаслававіч. – Праблем з таварамі пакуль няма. Спажывецкі попыт прадугледжваем і задавальняем. Пачынаецца ягадны сезон, значыць, спатрэбіцца больш цукру. У спёку некаторыя магазіны заказвалі па пяць – шэсць упаковак кансерваваных чырвоных буракоў. Хутка разыходзяцца ў пачатку лета свежыя агуркі і памідоры. У цэлым жа попыт на прадукты харчавання пастаянны ў любую пару года.

 
Сёлета ў Алега Мардвіна прафесійны юбілей. 1 жніўня будзе 20 гадоў, як заняты ў сферы гандлю. Паступаў у Полацкі гандлёва-эканамічны каледж па накіраванні ад колішняга Міёрскага райспажыў- таварыства, таму па заканчэнні вярнуўся ў родны горад і прыступіў да абавязкаў таваразнаўцы. Менавіта на гэтай пасадзе прайшла большая частка рабочага часу. Быў перыяд, калі ўзначальваў гандлёвае прадпрыемства «Міёры-гандаль». Пасля яго ліквідацыі ўладкаваўся ў Верхнядзвінскае райспажыўтаварыства.

 
– Выбраць сферу гандлю мне раіў дзядуля, які быў заняты ў ёй усё жыццё, – расказвае суразмоўца пра выбар прафесіі. – Маці – зубны тэхнік – хацела, каб я пайшоў па яе шляху. Ды і сярод сваякоў у нас шмат медработнікаў. Дзядулева парада пераважыла.

 
Сваю справу за два дзясяткі гадоў Алег Вячаслававіч вывучыў да дробязей, хоць, заўважае, часам даводзіцца сутыкацца з некаторымі складанасцямі. Дадаецца клопатаў напярэдадні святочных мерапрыемстваў у райцэнтры. На гэтым тыдні вырашаў пытанні наконт выязнога гандлю на свяце горада на паўвостраве.

 
Пасля насычанага стасункамі, дакументацыяй і арганізацыйнымі пытаннямі дня таваразнаўца выбірае спакойны дамашні адпачынак. Аднаўляе сілы ў цішыні, каб на наступны дзень зноў заняцца шматлікімі знаёмымі справамі.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта