Авторизация
 

Інвеставаць цяпер у адэкватныя сістэмы аховы працы!

 Летась у Віцебскай вобласці ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці траўмаваны 193 работнікі, з іх загінулі дзесяць. На Міёршчыне за аналагічны перыяд пацярпелі чатыры чалавекі.

 

Сярод пацярпелых на вытворчасці ў вобласці 138 мужчын і 55 жанчын, усе загінулыя – мужчыны. У раёне траўмаваны два мужчыны і дзве жанчыны. У выніку няшчасных выпадкаў Віцебшчына згубіла 9 439 чалавека-дзён, Міёршчына – 154.

 
Амаль усе аспекты сферы працы, пачынаючы ад рызыкі перадачы віруса на вытворчасці і заканчваючы тымі, што маюць дачыненне да аховы і бяспекі працы, шматлікія наступствы для сферы працы, закранула пандэмія. Пераход да новых форм арганізацыі працы, масавы перавод на дыстанцыйную работу прадаставілі людзям шмат магчымасцей, але стварылі патэнцыяльныя рызыкі ў галіне аховы працы.

 
Нягледзячы на рызыку распаўсюджвання COVID-19 дзейнасць па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы ўсё ж мае сістэмны характар. Для аператыўнага аказання практычнай і метадычнай дапамогі кіраўнікам і спецыялістам арганізацый аграпрамысловага комплексу, тых, што спецыялізуюцца на будаўнічых і будаўніча-мантажых работах, а таксама ў іншых сферах дзейнасці, у Віцебскай вобласці летась працягвалі работу 26 мабільных груп. Яны правялі звыш 1,2 тысячы абследаванняў, падчас якіх рэкамендавалі наймальнікам ліквідаваць больш за 14,5 тысячы недахопаў па ахове працы. У Міёрскім раёне лічбы склалі 36 і 233 адпаведна.

 
Сёлета тэма Сусветнага дня аховы працы – «Прадбачыць крызіс і быць гатовым да яго – інвеставаць цяпер у адэкватныя сістэмы аховы працы». Інфармацыйна-растлумачальная кампанія заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем у гэтай сферы, зменшыць колькасць траўм, захворванняў і смяротных вынікаў, звязаных з працоўнай дзейнасцю. На гэта ж накіраваны ўвесь комплекс мерапрыемстваў у галіне аховы працы, ад прыняцця заканадаўчых актаў і распрацоўкі сістэм кіравання ёй да дзяржаўнага нагляду і грамадскага кантролю.

 
Значны ўнёсак у папулярызацыю пытанняў аховы працы ўносіць прымяненне ў арганізацыях прынцыпаў Канцэпцыі «Нулявога траўматызму». Варта самастойна ініцыяваць правядзенне маніторынгаў па арганізацыі сістэмнай работы па прафілактыцы парушэнняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы. Патрабуюць карэкціроўкі сістэмы ўпраўлення аховай працы з улікам патрабаванняў нацыянальнага стандарта СТБ ISO 45001-2020 «Сістэмы менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці. Патрабаванні і дапаможнік па прымяненні» і палажэнняў канцэпцыі «Нулявы траўматызм».

 

Сафія ЦЫРКІНА, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта