Авторизация
 

У Віцебску адбыўся III пленум Савета Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў

 У Віцебску адбыўся III пленум Савета Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Яго ўдзельнікі абмеркавалі ход выканання Праграмы дзейнасці ФПБ на 2020 – 2025 гады і рэалізацыі рашэнняў пленума, а таксама іншыя актуальныя пытанні.

 

У сваім дакладзе старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Сяргей Догель абазначыў прыярытэтныя напрамкі дзейнасці: па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных, «касы ўзаемадапамогі», стварэнне пярвічак, аздараўленне.

 
З красавіка 2020 года неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя прывяла да росту вымушанай няпоўнай занятасці як у вобласці, так і ў рэспубліцы ў цэлым. Дзякуючы канструктыўнаму ўзаемадзеянню ўсіх бакоў сацыяльнага партнёрства на Віцебшчыне атрымалася захаваць рабочыя месцы, не дапусціць масавых скарачэнняў у рэальным сектары эканомікі.

 
Прафсаюзы вобласці прыкладалі максімум намаганняў для аказання дапамогі людзям рознымі спосабамі. На прафілактыку і барацьбу з COVID-19 зрасходавалі 2,18 мільёна рублёў.

 
Нягледзячы на цяжкую эпідсітуацыю, летась атрымалася павысіць эфектыўнасць прававой работы. Спецыялісты прафсаюзаў замаліся гэтай дзейнасцю, у тым ліку ў арганізацыях прыватнай формы ўласнасці, дзе няма пярвічак. Колькасць арганізацый, дзе правялі грамадскі кантроль за захаваннем заканадаўства аб ахове працы, у мінулым годзе вырасла на 20 % у параўнанні з 2019-м. Пытанні захавання намальнікамі патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы павінны знаходзіцца ў полі зроку грамадскіх кантралёраў.
Па выніках маніторынга і праверак, якія праводзілі прафсаюзы вобласці ў 2020 годзе, грамадскі кантроль ажыццявілі ў адносінах да 3 186 арганізацый. Выдалі 81 прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў і 2 625 рэкамендацый.

 
Па патрабаванні прафсаюзаў наймальнікі выправілі больш за 6 тысяч парушэнняў заканадаўства аб працы, работнікам вярнулі звыш 2,5 тысячы рублёў, якія незаконна ўтрымалі ці не выплацілі. Прававыя інспектары працы вобласці па просьбах грамадзян склалі 42 працэсуальныя і іншыя дакументы. З дапамогай прафсаюзаў адноўлены на рабоце сем чалавек, звальненне яшчэ сямі папярэджана.
Сакратар ФПБ па міжнароднай рабоце Ганна Варфаламеева праінфармавала пра дасягненні і планы Федэрацыі прафсаюзаў. Нядаўна нацыянальнаму прафцэнтру ўдалося адстаяць карэкціроўку ў артыкул 365 Працоўнага кодэкса. Не губляе актуальнасці тэма сацыяльна адказнай рэструктурызацыі: калі прадпрыемства ўкараняе новыя тэхналогіі, праводзіць аптымізацыю, задача прафсаюзаў – не дапускаць схаванага скарачэння, дапамагаць людзям з пошукам новай работы.

 
У рамках пленума адбылося ўшанаванне прадстаўнікоў прафактыву, чые партрэты занесены на абласную прафсаюзную Дошку гонару, і лаўрэатаў абласнога конкурсу «Мастар года Віцебшчыны – 2020».

 

Прэс-служба Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 июня 2021
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта