Авторизация
 

Прыняты жорсткія меры рэгулявання цэн на тавары першай неабходнасці

 Пастановай Савета Міністраў ад 23 лютага 2021 года № 100 «Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці» вызначаны пералік сацыяльна значных тавараў першай неабходнасці і прыняты жорсткія меры рэгулявання цэн на іх.

 

Згодна з рашэннем Урада, юрыдычныя асобы ўсіх форм уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ўвозяць і рэалізуюць на ўнутраны рынак сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці, не змогуць павысіць цэны на іх з 24 па 28 лютага 2021 года. Сёлета з 1 сакавіка штомесячнае змяненне цэн на сацыяльна значныя тавары не павінна перавышаць 0,2 % іх цаны, якая склалася на апошні дзень папярэдняга месяца.

 
Асноўная роля ў прыняцці рашэнняў па павышэнні цэн вышэй за ўстаноўленыя межы адводзіцца Камісіі па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў. Мэтавая задача рашэння Урада – гарантыя справядлівых цэн на пазіцыі харчовых тавараў і лекавых сродкаў штодзённага попыту. Пры гэтым у пералік уключаны лекі айчыннай вытворчасці, а прадукты ў асноўным вырабляюцца ў Беларусі.

 
Рашэнне прынята ў рамках мінімізацыі ўплыву на спажывецкі попыт павелічэння выдаткаў у арганізацыях з высокай доляй імпартнага складніку ў сабекошце выпускаемай прадукцыі, росту цэн на тавары крытычнага імпарту, пагаршэння знешніх умоў вядзення бізнесу (карантынныя мерапрыемствы, абмежаванне вывазу асобных тавараў).

 

Па дадзеных сайта Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта