Цены на товары и услуги в Беларуси выросли на 1,2% по сравнению с прошлым годом

 Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў Рэспубліцы Беларусь у снежні 2020 года ў параўнанні з папярэднім месяцам склаў 101,2 %, са снежнем 2019-га – 107,4 %.

 

У снежні 2020 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га больш за ўсё падаражэлі нехарчовыя тавары і паслугі, якія аказваюцца насельніцтву – на 7,8 і 8,4 % адпаведна. Кошт харчовых тавараў у вобласці вырас на 6,4 %.

 
За год значна павялічыліся цэны на электратавары – на 11,8 %, мыла гаспадарчае – 11,3 %, ювелірныя вырабы і тэлерадыётавары – 10,6 %, парфумерна-касметычныя – 10,3 %, медыкаменты, у тым ліку рэчы медыцынскага прызначэння, – 10,1 %. Істотна павысіліся тарыфы на паслугі пасажырскага транспарта – на 23,6 %, страхавання – 18,7 %, медыцынскія – 11,4 %, жыллёва-камунальныя – 9,5 %.


Найбольшы рост цэн на прадукты харчавання зафіксаваны на алей (без аліўкавага) – на 37,6 %, крупы грэчневыя – 17,9 %, пладоваагароднінную прадукцыю – 16,4 %, у тым ліку на агуркі – 22,9 %, бульбу – 20 %, таматы – 20,8 %, яблыкі – 16,6 %, а таксама цукар – 10,1 %. Рыба і прадукты з яе, уключаючы морапрадукты, падаражэлі на 8,6 %, макаронныя вырабы – 8,3 %, яйкі курыныя – 7,9 %.
У той жа час больш таннымі сталі на 22,2 % і 4,8 % адпаведна крупы прасяныя і аўсяныя шматкі.


За 2020 год у адносінах да папярэдняга рост цэн на харчовыя тавары склаў 105,3 %, нехарчовыя – 105,4, паслугі – 107,4 %.

 

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.