Авторизация
 

Пры праверцы Бягомльскага лясгаса выяўлены факты ўчынення шкоды дзяржаўнай маёмасці

 Пытанні эфектыўнага вядзення лясной гаспадаркі на кантролі пастаянна. Пры праверцы Бягомльскага лясгаса выяўлены факты ўчынення шкоды дзяржаўнай маёмасці. 

 

Устаноўлена, што ў снежні 2019 года і студзені – ліпені 2020-га прыватнае прадпрыемства аказвала лясгасу паслугі па распілаванні лесаматэрыялаў круглых у аб’ёме звыш 3 тысяч метраў кубічных на абразныя і неабразныя піламатэрыялы. Пры гэтым кантрольных замераў выхаду прадукцыі, у тым ліку па распілаванні лесаматэрыялаў, не ажыццяўлялі.

 

Атрыманую прадукцыю (за выключэннем экспартнай дошкі) прыватнае прадпрыемства набывала ў лясгаса, дапрацоўвала і выкарыстоўвала для ўласных патрэб, у тым ліку для рэалізацыі на экспарт. У ходзе праверкі прыватніка правялі кантрольны запуск сыравіны ў вытворчасць. Выхад піламатэрыялаў аказаўся вышэй, чым пры аказанні паслуг лясгасу. Фактычна ад гэтага лясгас недаатрымаў звыш 250 метраў кубічных піламатэрыялаў, чым учынена шкода дзяржаўнай маёмасці.

 
Акрамя таго, для ўтойвання нястачы 44 метраў кубічных лесаматэрыялу круглага на суму звыш 2,7 тысячы рублёў, адгружанага для аказання паслуг па яго распілаванні, службовыя асобы Бягомльскага лясгаса сумесна з прыватным прадпрыемствам склалі фіктыўныя таварна-транспартныя накладныя на вяртанне ў лясгас лесаматэрыялу круглага. Па ўказаных фактах праводзяцца аператыўна-вышукальныя мерапрыемствы, праверка працягваецца. Камітэт вобласці працуе над выяўленнем «шэрых» схем рэалізацыі драўніны суб’ектам гаспадарання, індывідуальным прадпрымальнікам і фізічным асобам, якія займаюцца распілаваннем драўніны, прадаюць піламатэрыялы, вырабляюць зрубы, альтанкі і г. д.

 
Для спынення магчымых парушэнняў заканадаўства тэлефануйце на гарачую лінію па нумарах 8 (0212) 37 61 43 і 37 61 52 з 10.00 да 16.00 (перапынак з 13.00 да 14.00).

 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта