Указам Прэзідэнта ад 25 лістапада 2020 г. № 442 «Аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў» падоўжаны тэрмін дзеяння дакументаў, якія даюць права на ўезд, уваход і рух па пагранічных зоне і паласе.
Да гэтых дакументаў адносяцца:
- дазвол на ажыццяўленне гаспадарчай і іншай дзейнасці ў пагранічнай паласе, унутраных водах Рэспублікі Беларусь і ў межах пагранічных зоны і паласы;
- пропускі:
- на права ўезду, уваходу, часовага знаходжання, руху ў пагранічнай зоне замежнікам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі нашай краіны;
- на права ўезду, уваходу, часовага знаходжання, руху ў пагранічнай паласе;
- на права ўезду, уваходу, часовага знаходжання, руху ў пагранічнай зоне на групу замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і следуюць у пагранічную зону сумесна і на працягу аднаго і таго ж тэрміну;
- на права ўезду, уваходу, часовага знаходжання, руху ў пагранічнай паласе на групу фізічных асоб, якія следуюць у пагранічную паласу сумесна і на працягу аднаго і таго ж тэрміну.
Тэрмін дзеянняў пропускаў і дазволаў падаўжаецца на шэсць месяцаў, калі ён заканчваецца ў перыяд з 10 лістапада 2020 года па 10 мая 2021-га. Правіла не дзейнічае, калі дакументы адабралі адпаведныя службовыя асобы.
Дзяніс ГЛЕБКА, афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада.
Фота для ілюстрацыі.