Авторизация
 

Весці кнігу заўваг і прапаноў без парушэнняў заканадаўства!

 Асобныя суб’екты гаспадарання вядуць кнігу заўваг і прапаноў з парушэннямі заканадаўства.

 

Пастановай Савета Міністраў ад 16 сакавіка 2005 года № 285 зацверджана форма кнігі заўваг і прапаноў, Палажэнне аб парадку яе выдачы, вядзення і захоўвання, а таксама пералік аб’ектаў, дзе яна павінна быць. Як засведчыў маніторынг, не ўсюды кнігу выдавалі па першым патрабаванні грамадзяніна.

 

Былі выпадкі, калі яе даводзілася літаральна выбіваць у арганізацыях і індывідуальных прадпрымальнікаў. За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання ці штрафа ад чатырох да 10 базавых велічынь. Пакаралі за парушэнні тэрмінаў разгляду заўваг і прапаноў, за неінфармаванне грамадзяніна ў адмове іх задавольваць.

 
Ёсць прэтэнзіі да вядзення кніг. Напрыклад, не ўсе суб’екты запаўняюць графы: «парадкавы нумар заўвагі і (ці) прапановы», «рэзалюцыя кіраўніка дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі, яе абасобленага падраздзялення з даручэннем канкрэтным службовым асобам разгледзець заўвагі і (ці) прапановы», «звесткі пра вынікі разгляду заўвагі і (ці) прапановы», «адзнака аб накіраванні адказу грамадзяніну (дата і рэгістрацыйны нумар адказу)», «найменне пасады, прозвішча, ініцыялы асобы, адказнай за вядзенне кнігі заўваг і прапаноў». Нумаруюцца звароты не з пачатку каляндарнага года.

 
Недапрацоўкі па вядзенні кніг заўваг і прапаноў давядзецца выпраўляць.

 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта