Авторизация
 

Пярвічным арганізацыям Міёршчыны прадаставілі права аплачваць расходы па страхаванні членаў прафсаюза ад заражэння каронавіруснай інфекцыяй

 Права аплачваць расходы, звязаныя з добраахвотным страхаваннем членаў прафсаюза ад заражэння інфекцыяй, у кастрычніку прадаставіў пярвічным арганізацыям Рэспубліканскі камітэт прафсаюзаў работнікаў аховы здароўя.

 

Цяпер існуе вялікая рызыка заразіцца каронавіруснай інфекцыяй. Найлепшым клопатам пра сваіх работнікаў стане заключэнне дагавора добраахвотнага страхавання ад небяспечных захворванняў па варыянце «Здароўе IV». Гэта могуць зрабіць прафарганізацыі. У нашым раёне прыклад падае пярвічка работнікаў аховы здароўя, якая паклапацілася пра медперсанал інфекцыйнага аддзялення.

 

Страхавы выпадак – прычыненне ў перыяд дзеяння дагавора шкоды жыццю ці здароўю застрахаванай асобы – расстройства здароўя ці смерць, у выніку ўстаноўленага на працягу дзеяння дагавора страхавання захворвання (выпадковага заражэння): каронавіруснай інфекцыяй, вірусным гепатытам (за выключэннем А); асабліва небяспечнымі інфекцыямі – чумой, халерай, натуральнай воспай; інфекцыйнымі: тыфам, паратыфам А, Б, сальманелёзам, амебіязам, поліаміелітам, лептаспірозам, афрыканскім трыпанасмозам, бруцэлёзам, дыфтэрыяй, менінгакокам, сібірскай язвай, шаленствам, лейшманіёзам, слупняком, тулярэміяй, віруснымі і віруснымі гемарагічнымі ліхаманкамі, рыкетсіёзамі, віруснымі энцэфалітамі, вірусным гепатытам А, малярыяй.

 
Страхавыя выплаты залежаць ад захворвання і складаюць па дагаворы страхавання:
- пры захворванні на каронавірус ці прычыненні шкоды здароўю застрахаванай асобы, з бессімптомным цячэннем, якое прывяло да часовай страты працаздольнасці – 5 % страхавой сумы;
- пры прычыненні шкоды здароўю ў выніку каронавіруснай інфекцыі ці іншых інфекцыйных, што выклікала часовую непрацаздольнасць тэрмінам да 21 каляндарнага дня – 15 % страхавой сумы, звыш 21 – 20 %;
- пры асабліва небяспечных інфекцыях – 50 %;
- пры вірусных гепатытах (акрамя А) – 35 %;
- пры прычыненні шкоды здароўю, што прывяло да ўстанаўлення інваліднасці: I групы – 100 %, II (з недапушчальнасцю працы) – 70 %, II (з магчымасцю працаўладкавацца) – 60 %, III групы – 50 %;
- пры смерці застрахаванай асобы ў памеры 100 % страхавой сумы.

 
Дагавор страхавання дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Страхавы ўзнос на аднаго чалавека разлічваецца зыходзячы з тарыфу 1%, памножанага на памер страхавой сумы. Пры страхавой суме ў 3 тысячы рублёў гадавы ўзнос складзе 30 рублёў. Плацеж можна ўносіць у растэрміноўку – штоквартальна ці ў два этапы.

 
Падрабязная інфармацыя па заключэнні дагавора добраахвотнага страхавання ад небяспечных інфекцый па тэлефоне +375(2152)5 15 94 ці па электроннай пошце miory.vitebsk@bgs.by.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ, прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Міёрскім раёне.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2021
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2021
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта