Животноводы Миорского района подвели итоги 2020 года

 Для жывёлаводаў раёна 2020-ы быў няпростым, неадназначным, аднак у цэлым паказчыкі вытворчасці павялічаны.

 
У мясной галіне адбылося пераразмеркаванне статка. У СУП «Цітова» ліквідавалі свінагадоўчы комплекс, дзе да гэтага ўтрымлівалася 2 139 жывёл. На фермах гаспадарак на 390 галоў стала менш буйной рагатай жывёлы, на 1 студзеня сёлета яе налічваецца 31 812. Значнае зніжэнне дапусцілі «Мікалаёўскі» (-381), «Дрыгучы» (-228), «Язна» (-162) і «Туркова» (-148), павялічылі – «Цітова» (+244) і «Чэрасы» (+241). Пры гэтым дойны гурт вырас да 11 065 кароў ці на 1 %. Дойнае пагалоўе паменшылася толькі ў «Мікалаёўскім» на 3 %, астатнія гаспадаркі як мінімум захавалі яго, «Чэрасы» нават павялічылі на 11 %.

 
Валавы надой малака за 2020-ы вырас на 3,1 %. Найбольш значна нарасцілі яго «Павяцце» (+14,7 %), «Пад’ельцы» (+14,1 %), «Узмёнскі край» (+12,4 %), «Папшулі» (+10,9 %). Збавілі тэмпы зноў жа «Мікалаёўскі», «Дрыгучы» і «Язна».

 
Надой на карову ў сярэднім па раёне за 2020 год склаў 3 054 кілаграмы з прыбаўкай у 68 кг да паказчыка папярэдняга года. Сапраўдным маяком у малочнай галіне з’яўляецца «Цітова», дзе ад кожнай каровы атрымана па 6 887 кг малака, плюс 206 да ўзроўню папярэдняга года.
Рэалізацыю малака раён павялічыў на 4 %, падрасла і таварнасць з 85,9 да 86,9 %. Паменшылі продаж толькі «Мікалаёўскі» і «Дрыгучы».
Вытворчасць буйной рагатай жывёлы сельгаспрадпрыемствы раёна за год нарасцілі на 2,1 %. Добра былі арганізаваны справы ў мясной галіне ў «Язне» (вырошчванне і адкорм прыплюсавалі на 29,3 %), «Любінове» (+16,3 %), «Цітове» (+12,9 %) і шэрагу іншых гаспадарак. Збавілі тэмпы толькі «Мікалаёўскі» (адставанне на 16,4 %), «Дрыгучы» (-13,4 %) і «Узмёнскі край» (-1,6 %).

 
Валавая прывага статка па раёне склала 102 %. Сярэднясутачная павялічылася на 22 грамы і вырасла да 511 г. Па гаспадарках яна вагаецца ад 327 грамаў у «Мікалаёўскім» да 646 г у «Чэрасах». Рэалізацыя буйной рагатай жывёлы за 2020-ы склала толькі 82,2 % аб’ёмаў папярэдняга года.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.