Авторизация
 

Хто дапаможа іншаземцу? Група па грамадзянстве і міграцыі!

 Кожны чалавек, які збег са сваёй краіны праз праследаванне, узброены канфлікт, гвалт ці ў выніку іншых абставін, мае права атрымаць статус бежанца ў Рэспубліцы Беларусь ці дадатковую ахову. Падрабязнасці патлумачыла спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Вольга ГІРЖДА.

 

Каму можа быць прадастаўлена ахова ў Рэспубліцы Беларусь?

– Статус бежанца ў нас можа атрымаць той, хто пакінуў сваю краіну праз праследаванне, прычынай якога сталі: раса, веравызнанне, грамадзянства, нацыянальнасць, прыналежнасць да пэўнай сацыяльнай групы ці палітычныя перакананні. Дадатковая ахова належыць вам, калі па вяртанні можаце сутыкнуцца з пагрозай смяротнага пакарання, катавання і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжальных адносін ці пагрозай жыццю праз гвалт ва ўмовах узброенага канфлікту. Яна прадстаўляецца на тэрмін да аднаго года, можа падаўжацца неаднаразова на падставе заявы кожны раз не больш чым на год. Гэта гарантуе ахову ад прымусовага вяртання ў дзяржаву, дзе вам пагражае небяспека.

 

Куды звяртацца і як сябе паводзіць?

– Незалежна ад таго, законна ці незаконна знаходзіцеся ў нашай краіне, падаць хадайніцтва аб прадастаўленні аховы можна ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі ўпраўлення ўнутраных спраў па Мінску, Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай ці Магілёўскай вобласці. Калі вы ў пункце пропуску праз граніцу – звярніцеся да супрацоўнікаў пагранічнай службы. Пры затрыманні за незаконнае знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь ці незаконнае перасячэнне граніцы апішыце сітуацыю зноў жа супрацоўнікам пагранічнай службы ці органаў унутраных спраў. Дакладна ўкажыце, што хочаце звярнуцца з хадайніцтвам аб прадастаўленні аховы. Зрабіць гэта неабходна як мага хутчэй, каб паказаць вашы шчырыя намеры. Аднак калі ўжо некаторы час знаходзіцеся ў нашай краіне і не падавалі хадайніцтва, гэта не азначае, што ваш зварот не будзе прыняты.

 

Які парадак разгляду хадайніцтва?

– Як правіла, на гэта даецца паўгода. Калі ваша хадайніцтва неабгрунтаванае ці носіць характар злоўжывання, яго разгледзяць паскорана на працягу месяца. Да гэтых катэгорый можна аднесці пададзеныя не адразу пасля прыезду ў Рэспубліку Беларусь, а толькі пасля затрымання за незаконнае знаходжанне ці каб пазбегнуць дэпартацыі або высылкі з нашай краіны. На субяседванні неабходна дакладна адказваць на пытанні, па магчымасці пацвярджаць свае словы дакументамі ці іншымі доказамі. Рашэнне прымае Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС. Вам павінны аддаць копію дакумента – асабіста, калі немагчыма, даслаць па пошце. Гэта зробяць на працягу пяці рабочых дзён пасля прыняцця рашэння, а яшчэ праз тры дні будзе лічыцца, што вы з ім азнаёміліся.

 

Калі вынік не задаволіў, дзе можна абскардзіць рашэнне?

– Пры адмове ў прадастаўленні статуса бежанца ці дадатковай аховы звяртайцеся ў суд. Калі ваша рашэнне разглядалася ў паскораным парадку, можаце падаць скаргу на працягу сямі дзён пасля азнаямлення з дакументам, у астатніх выпадках – да 15 дзён.
Калі суд пакіне ў сіле рашэнне аб адмове ў прадастаўленні вам статуса бежанца ці дадатковай аховы, можна застацца ў Рэспубліцы Беларусь на іншых законных умовах. Калі іх няма, выехаць неабходна на працягу 15 дзён. У іншым выпадку вас могуць дэпартаваць ці выслаць з краіны.

 

Куды звяртацца па дапамогу?

– Пасадзейнічаць пры звароце за прадастаўленнем аховы ў Рэспубліцы Беларусь, пракансультаваць па пытаннях парадку і тэрмінаў разгляду зваротаў, накіраваць у адпаведныя дзяржаўныя органы, а таксама партнёрскія арганізацыі для атрымання дапамогі можа Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. Гэта міжнародная арганізацыя ў Рэспубліцы Беларусь цесна супрацоўнічае з беларускімі ўладамі па пытаннях прадастаўлення аховы і займаецца маніторынгам адпаведных працэдур.

 

Елена ВОРОНИНА

Фота прадастаўлена Міёрскім РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 апреля 2021
Никита

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Госці краін

free counters
Партнеры сайта