Авторизация
 

Як пазбегнуць крадзяжу грошай з банкаўскай карткі: кароткая інструкцыя

 Па фактах крадзяжоў з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі сёлета за восем месяцаў у вобласці ўзбуджана 878 крымінальных спраў, 194 – па фактах несанкцыянаванага доступу да камп’ютарнай інфармацыі.

 

Вучымся на чужых памылках

Махляры патэлефанавалі на мабільны жыхару Віцебска і прадставіліся супрацоўнікамі банка. Падчас размовы той расказаў, якому банку належыць яго картка, назваў рэквізіты, тэрмін дзеяння, код. З карткі ўкралі больш за 90 рублёў.

 

Віцябчанка зайшла на несапраўдны сайт інтэрнэт-банкінгу, увяла даныя і паролі сваёй карткі. З рахунку знялі ўсе сродкі – больш за 360 рублёў.

 
Махляры атрымалі доступ да старонкі дзяўчыны ў сацыяльнай сетцы і перапісваліся ад яе імя, выманьваючы грошы. Знаёмая гаспадыні старонкі ўбачыла паведамленне і, не ўпэўніўшыся ў яго сапраўднасці, паведаміла рэквізіты сваёй карткі. У хуткім часе махляры знялі грошы.

 
Мужчына размясціў у інтэрнэце аб’яву аб продажы тавара. Яму напісаў «пакупнік» і папрасіў рэквізіты банкаўскай карткі, нібы разлічыцца за пакупку. Замест таго, каб перавесці сродкі, зняў з чужога рахунка 570 рублёў.

 

Уключаем пільнасць і ўважлівасць

! Атрымалі паведамленне, што выйгралі прыз у конкурсе, у якім не ўдзельнічалі, – не пераходзьце па спасылцы, не ўказвайце логін і пароль ад асабістых старонак у сацсетках.

 
! У сацыяльных сетках са старонак сяброў звяртаюцца з просьбай перавесці грошы з вашай карткі – упэўніцеся, што сапраўды піша сябар.

 
! Супрацоўнікі банка па тэлефоне ці праз інтэрнэт просяць паведаміць даныя карткі – не верце. У работнікаў банка няма неабходнасці тэлефанаваць ці пісаць з просьбай зверыць рэквізіты карткі.

 
! Прыйшло паведамленне ад права- ахоўнікаў аб выплаце штрафа за прагляд відэафайла ці сайта – не пераводзьце грошы. Звярніцеся ў праваахоўныя органы і праверце сапраўднасць інфармацыі.

 
! Знайшлі чужую картку – не выкладайце яе здымак з рэквізітамі ў інтэрнэт. Гэтым могуць скарыстацца зламыснікі. Лепш аднесці знаходку ў банк.

 
! Пін-код карткі – інфармацыя, якой валодае толькі карыстальнік.

 
! У грамадскіх месцах лепш не выкарыстоўваць wi-fi для ўваходу ў прыкладанні інтэрнэт-банкінгу і аплаты паслуг праз інтэрнэт.

 
! Выкарыстоўвайце складаныя паролі і не захоўвайце іх у браўзерах.

 
! Ігнаруйце падазроныя спасылкі і не адкрывайце падазроныя пісьмы і ўкладанні да іх.

 
! Асабістую інфармацыю не варта размяшчаць у адкрытым доступе.

 
! Аплату праз інтэрнэт ажыццяўляйце толькі на правераных рэсурсах.

 

Уладзімір МАТЭЛЕНАК, намеснік начальніка Міёрскага РАСК.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта