Авторизация
 

Надоi i прывагi кастрычнiка вызначылі ў Міёрскім раёне

 Райкам прафсаюза работнікаў АПК падвёў вынікі спаборніцтва жывёлаводаў гаспадарак Міёршчыны ў кастрычніку. Агульнае лідарства застаецца за СУП «Цітова» (намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Даната Шчалкун), цітоўскія комплекс з даільнай залай і фермы, аператары машыннага даення і па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы па-ранейшаму дэманструюць узоры высокапрадукцыйнай працы.

 

Найлепшай малочнатаварнай фермай раёна па выніках мінулага месяца прызнана МТФ «Субачава» (загадчыца Святлана Кубліцкая). На ёй утрымліваецца 175 кароў, ад кожнай за кастрычнік надоена па 587 кілаграмаў малака. У параўнанні з паказчыкам верасня валавая вытворчасць склала 102,8 %, рост да адпаведнага перыяду мінулага года 11,7 %. Уся прадукцыя рэалізавана гатункам «экстра» пры таварнасці 92,9%.

 
На ферме «Субачава» таксама працуе найлепшая даярка раёна Ала Дзямешка, яе кастрычніцкі валавы надой ад групы з 44 кароў склаў 28 тон – па 636 кілаграмаў ад кожнай. Званне найлепшай даільнай залы раёна захавала за сабой МТФ «Цвеціна» (загадчыца Людміла Станкевіч), дзе ўтрымліваецца дойны статак у 470 галоў. За месяц ад іх атрымалі 275,8 тоны малака – у сярэднім па 587 кг ад кожнай. Плюс да мінулагодняга ўзроўню 2,1 %. Увесь надой пастаўлены на перапрацоўку гатункам «экстра», таварнасць – 86%.

 
Самага вялікага надою ад каровы ў 609 кілаграмаў на комплексе ў кастрычніку дабіліся аператары Алена Касатая, Алена Харобрая і Алена Савельева. Яны абслугоўваюць групу ў 140 галоў.

 
Кастрычніцкім арыенцірам сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы стала Наталля Разумчык з фермы ў Цвеціне. Яна даглядала 148 цялят, забяспечыла сярэднясутачную прыбаўку кожнай галавы ў 634 грамы.

 

Валянціна БАРОК, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 апреля 2021
Никита

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Госці краін

free counters
Партнеры сайта