Авторизация
 

Хто на зямлі работы не баіцца, прыходзьце ў праект вучыцца

 Наяўнасць зямельнага надзела і жаданне на ім працаваць. Вось, па сутнасці, і ўсё, што трэба ўдзельніцам сацыяльнага дабрачыннага праекта «Навучанне жанчын Віцебскай вобласці асновам аграбізнесу, прадуктыўнага выкарыстання зямельных участкаў для атрымання дадатковага дахода для сям’і, адкрыццю малога бізнесу і ўцягненню ў працэс самазанятасці». Ініцыятыва з доўгай назвай разлічана на працяглы эфект. Пра яе сутнасць расказвае загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і суправаджальнага пражывання ТЦСАН Ганна ЛІСКОВА.

 

– Міёрскі раён – адзін з удзельнікаў праекта, які будзе рэалізоўвацца на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Стаць яго членамі могуць жанчыны, якія маюць уласны зямельны ўчастак і зацікаўлены ў яго эфектыўным выкарыстанні, – адзначае Ганна Віктараўна. – Арганізатары праекта – Беларускі дзіцячы фонд і Віцебскі аблвыканкам. Фінансавую падтрымку аказвае фонд амерыканскай кампаніі «Кока-Кола».

 

З якой мэтай рэалізуюць праект?

– Зямельны ўчастак можа быць крыніцай дадатковага даходу для сям’і, тэрыторыяй самазанятасці, аб’ектам малога бізнесу. Удзельніц праекта навучаць атрымліваць максімальную карысць ад сваёй зямлі.

 

Якім чынам будзе весціся навучанне?

– Разлічаны праект на 2020 – 2021 гады і пройдзе ў тры этапы. Першы – інфармацыйны – у нашым раёне распачнецца з 3 кастрычніка. На гэты дзень запланаваны першы семінар. Жанчынам раскажуць аб праекце, асновах фінансавай граматнасці, пракансультуюць па пытаннях рэгістрацыі асабістай падсобнай гаспадаркі, атрыманні пасведчання індывідуальнага прадпрымальніка, падзеляццца іншай карыснай інфармацыяй. Па выніках першага этапа арганізатары правядуць індывідуальныя гутаркі і кансультацыі.

 

Што ўяўляюць сабой другі і трэці этапы?

– На другім навучанне будзе паглыбленым. Плануюцца выязныя практыка-арыентаваныя семінары, падчас якіх удзельніцы пазнаёмяцца з існуючым вопытам сельскага прадпрымальніцтва, атрымаюць рэкамендацыі па вырошчванні культур, запатрабаваных на спажывецкім рынку.
Трэці этап – практычны. Гэта работа жанчын на сваіх участках. Яны атрымаюць закупленыя арганізатарамі праекта насенне і расаду, арганічныя ўгнаенні і сродкі для догляду раслін. Дапамогуць кансультацыямі аграномы, якія будуць выязджаць на ўчасткі і трымаць сувязь анлайн.

 

Якім арганізатары праекта бачаць канчатковы вынік?

– Вынікі падвядуць на заключным этапе, падрыхтуюць адпаведныя матэрыялы. Юрысты пракансультуюць удзельніц, гатовых зарэгістравацца як самазанятыя ці індывідуальныя прадпрымальнікі, рэалізоўваць сваю прадукцыю на кірмашах і выставах. Акцэнт і спадзяванні на тое, што жанчыны, якія не заняты ў эканоміцы або працуюць на ўмовах няпоўнай занятасці, маюць дзяцей ці даглядаюць пажылых людзей, знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, будуць уцягнуты ў працэс самазанятасці, працуючы на ўласным зямельным участку, і змогуць такім чынам папоўніць сямейны бюджэт.

 

Як стаць удзельнікам праекта?

– Трэба патэлефанаваць у тэрытарыяльны цэнтр на нумар 5 27 44. Заяўкі прымаем да 1 кастрычніка. Супрацоўнікі нашай установы папярэдне правялі інфармацыйную работу сярод жыхарак раёна. Прапановай паўдзельнічаць у сацыяльным дабрачынным праекце ўжо зацікавіліся 50 жанчын. Сярод іх інвалід 1 групы, шматдзетныя і прыёмныя маці. Спадзяёмся, на сустрэчу 3 кастрычніка завітае яшчэ больш удзельніц.
 
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 521
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 581
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 019
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 126
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 707
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 октября 2020
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Именины 19 октября 2020
Иван, Макар, Никанор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта