Авторизация
 

Статыстыка па Віцебскай вобласці: дзеці - нараджэнне і развіццё

 У 2019-м у Віцебскай вобласці пражывала 209,1 тысячы дзяцей да 18 гадоў (у сярэднім за год). З іх 80 працэнтаў – 167,4 тысячы – гарадскія жыхары.

Малых ва ўзросце да аднаго года 4,7 % ад агульнай колькасці непаўналетніх, ад 1 да 7 гадоў – 36,3 %, 7 – 15 – 44,6 %, 15 – 18 – 14,4 %. На 100 дзяўчынак да 17 гадоў прыходзілася 106 хлопчыкаў.


Летась у вобласці нарадзілася 9,5 тысячы дзяцей, большасць з іх – у гарадскіх пасяленнях. Штогод хлопчыкаў з’яўляецца на свет больш, чым дзяўчынак. У 2019-м – 4 837 і 4 620 адпаведна. Узровень нараджальнасці склаў 8,3 у разліку на тысячу чалавек.
На пачатак 2019 – 2020 навучальнага года ў вобласці працавала 531 установа дашкольнай адукацыі, якія наведвала 50,3 тысячы дзяцей. У 370 школах навучалася 112,8 тысячы чалавек. Атэстаты аб агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі атрымаюць звыш 15 тысяч выпускнікоў.


Дадатковай адукацыяй у цэнтрах і Палацах вобласці было ахоплена 35,8 тысячы дзяцей, у школах мастацтваў – 15,7 тысячы.
Па выніках Шматіндыкатарнага кластарнага даследавання для ацэнкі стану дзяцей і жанчын выяўлена, што летась амаль з усімі малымі ва ўзросце двух – чатырох гадоў (98,3 %) дарослыя члены сям’і займаліся развівальнымі відамі дзейнасці, каб падрыхтавацца да школы. Пры гэтым бацькі былі менш актыўныя, чым маці: праводзілі час з 42,4 % і 90,7 % малых адпаведна.


Удзельная вага дзяцей ва ўзросце трох – чатырох гадоў, якія развіваліся згодна са сваім узростам як мінімум у трох з асноўных галін: фізічнай, пазнавальнай, сацыяльна-эканамічным развіцці, навыках чытання і ліку, склала 81,7 %.


У сферы пазнавальнага і фізічнага развіцця практычна ўсе дзеці трох – чатырох гадоў (99,8 %) робяць поспехі ў адпаведнасці з узростам. Высокі ўзровень і ў сацыяльна-эмацыянальным развіцці – 81,2 %. Нашмат ніжэйшыя значэнні назіраліся ў дачыненні да навыкаў чытання і ліку – усяго 26,3 %.


Дзеці – найбольш актыўныя інтэрнэт-карыстальнікі. Па дадзеных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, летась 91,9 % непаўналетніх ва ўзросце 6 – 17 гадоў карысталіся інтэрнэтам.


Па суб’ектыўнай ацэнцы бацькоў у 72,3 % малых добрае здароўе, 26,2 – здавальняючае, 1,5 – дрэннае.

Фота для ілюстрацыі.

Па інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 343
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 563
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 221
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 510
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 136
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 574
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 703
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июля 2020
Арсений

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта