Авторизация
 

Даражы свабодай 30 верасня ў райаддзеле ўнутраных спраў у рамках акцыі «Даражы свабодай» праводзілася прафілактычнае мерапрыемства з асобамі, якія былі пазбаўлены права кіравання транспартам. Зразумела, што прычыны таму розныя. Асноўная з іх — ужыванне алкаголю.

 

Перад прысутнымі выступілі начальнік крымінальна-папраўчай інспекцыі Аляксандр Уладзіміравіч Пальчэўскі, намеснік пракурора раёна Святлана Алегаўна Раманоўская, начальнік ДАІ Мікалай Мікалаевіч Шамёнак.

 

Адзначана, што сёлета ў вобласці выяўлена 88 выпадкаў паўторнага кіравання транспартам асобамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, 34 асуджаныя гэтай катэгорыі ўжо прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці.

 

Распрацаваны і ўзгоднены рэкамендацыі “Аб забеспячэнні адзіных падыходаў пры кваліфікацыі дзеянняў, прадугледжаных артыкулам 417 УК РБ”. За невыкананне прыгавору суда аб пазбаўленні права займаць пэўную пасаду ці вызначанай дзейнасцю прадугледжаны штраф ці арышт да шасці месяцаў.

 

Па артыкуле 18.19 кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае на гэта права, а таксама перадача кіравання іншай асобе караецца штрафам у 5-20 базавых велічынь. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года пасля адміністрацыйнага спагнання, прыводзяць да штрафу ў 20-50 базавых.

 

Калі асоба судзімая, то яна пазбаўляецца права займаць пэўныя пасады ці займацца вызначанай дзейнасцю са штрафам у памеры ад 300 да 1000 базавых велічынь. За такое парушэнне магчыма і пакаранне ў выглядзе папраўчых работ ад года да двух. Прымяняецца таксама арышт да шасці месяцаў ці абмежаванне волі да 2-х гадоў.

 

На мерапрыемстве дэталёва абмяркоўваліся асобныя моманты, якія патрабавалі кваліфікаваных тлумачэнняў. На зададзеныя пытанні дадзены адказы.

Падкрэслена выснова, што неабходна няўхільна выконваць вынесенае судом абмежаванне. Без правоў за руль не садзіцца, штрафы плаціць. А інакш непазбежна больш жорсткае пакаранне.

 

На здымку: начальнік ДАІ Мікалай Мікалаевіч Шамёнак і намеснік пракурора Святлана Алегаўна Раманоўская.

 

А. ПАЛЬЧЭЎСКІ,

начальнік крымінальна-папраўчай інспекцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта