Авторизация
 

Падтрымка для прадпрымальніка. У аддзеле занятасці ў Міёрах дапамогуць арганізаваць сваю справу

 Каб распачаць сваю справу, неабходны пэўны вопыт і стартавы капітал. Беспрацоўным, якія вырашылі аказваць паслугі ў сферы аграэкатурызму ці рамеснай дзейнасці, дапамогуць вырашыць і першае, і другое пытанне ў аддзеле занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін па месцы рэгістрацыі.

Індывідуальнае прадпрымальніцтва – найпрасцейшая з усіх форм вядзення бізнесу. Як па рэгістрацыі, так і па падаткаабкладанні. Аднак для адкрыцця сваёй справы неабходны фінансавыя выдаткі. Калі сродкаў няма, можна звярнуцца ў банк па крэдыт або пацікавіцца ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне пра субсідыю.


Парадак і ўмовы яе выдачы рэгламентуе Палажэнне, зацверджанае Пастановай Савета Міністраў ад 07.03.2008 № 342. Беспрацоўнаму неабходна падаць у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне заяву аб прадастаўленні субсідыі, тэхніка-эканамічнае, у тым ліку фінансавае абгрунтаванне – бізнес-план эфектыўнасці арганізацыі, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці. Па ўсіх пытаннях пракансультуюць спецыялісты аддзела. Неабходна ўлічваць, што фінансавая дапамога выдзяляецца аднаразова.


Перад адкрыццём уласнай справы можна прайсці прафпадрыхтоўку на курсах «Асновы бізнес-планавання» і «Планаванне прадпрымальніцкай дзейнасці і асновы вядзення бізнесу». Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да мяне (Ігар Міхайлавіч) на нумар 5 18 62 ці галоўнага спецыяліста Алены Уладзіміраўны Якаўлевай – 5 18 75.

У ТЭМУ
Субсідыю выдзяляюць беспрацоўным паўналетнім грамадзянам, калі ў іх няма парушэнняў, названых у абзацах другім – чацвёртым частак трэцяй і сёмай артыкула 25 Закона «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь». Важная ўмова – на працягу месяца з дня рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных яны не змаглі ўладкавацца на работу або зарэгістраваліся ў якасці беспрацоўных пасля прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Фота для ілюстрацыі.
Ігар ШВЕЦ, загадчык аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 343
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 563
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 221
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 510
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 136
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 574
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 703
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июля 2020
Арсений

Именины 14 июля 2020
Алексей, Аркадий, Василий, Иван, Константин, Кузьма, Лев, Павел, Петр, Тихон, Ангелина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта