Авторизация
 

Ад аб'ёмаў да рэнтабельнасці. Як ідуць справы ў СУП "Цітова"

 У СУП «Цітова» 61,5% ворыва займаюць зерневыя і зернебабовыя культуры. На нашых палях яны родзяць нядрэнна, мяркуем сёлета не згубіць ва ўраджайнасці і намалотах у параўнанні з леташнімі паказчыкамі. Што да рапсу, то плошчы пад ім павялічваем на 36 %: 210 га займае азімы, будзе 200 га яравога. Культура не толькі рэнтабельная, але і асабліва карысная з пункту гледжання абагачэння рацыёнаў жывёлы бялкамі. А нам неабходна павялічыць вытворчасць і іншых кармоў, найперш травяных, не менш чым на 6 %.

Пры леташнім надоі на карову амаль у 6 700 кілаграмаў на вялікую прыбаўку другі год запар разлічваць цяжка, хаця будзем старацца. Прырост валавой вытворчасці малака плануем за кошт павелічэння дойнага гурта на 161 галаву. На вырошчванні і адкорме ставіцца задача атрымаць не менш за 690 грамаў сярэднясутачных прываг БРЖ.


З закрыццём свінакомплексу чакаецца значнае памяншэнне валавых паказчыкаў, а выручкі ад рэалізацыі – на 15 % да леташняга ўзроўню. Але пры гэтым скароцяцца і выдаткі, у мінулым годзе страты ад рэалізацыі свініны склалі 571 тысячу рублёў. 75 % усёй спажываемай электраэнергіі прыходзілася менавіта на свінакомплекс. Кармоў купілі на 3 172 тысячы рублёў, зноў на 1 750 тысяч – для свінога пагалоўя. У выніку атрымалі агульную адмоўную рэнтабельнасць рэалізацыі. Сёлета маем магчымасць спрацаваць з прыбыткам.


На фінансавыя вынікі значна ўплывае рацыянальнае выкарыстанне машынна-трактарнага парка. Устаноўка GPS-навігацыі і датчыкаў паліва ўжо прывяла да эканоміі 11 % пакупных рэсурсаў.
Для паляпшэння жыллёва-камунальных умоў і замацавання моладзі адрамантавалі шэсць двухкватэрных дамоў, на што выдаткавана больш за 43 700 рублёў.


Вельмі разлічваем на вынікі рэалізацыі патрабаванняў Указа № 70, найперш на адтэрміноўку выплаты даўгоў на 15 гадоў. Разумеем, што гэтая мера будзе эфектыўнай пры павелічэнні валавой вытворчасці прадукцыі і павышэнні рэнтабельнасці яе рэалізацыі.

Фота для ілюстрацыі.
Франц ВЕРШАЛОЎСКІ, дырэктар СУП «Цітова».

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 279
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 395
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 343
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 459
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 661
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Именины 25 мая 2020
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта