Авторизация
 

Згодна Указа № 70, сельгаспрадпрыемствы могуць атрымаць адтэрміноўкі плацяжоў. Хто можа імі скарыстацца?

 Згодна з Указам № 70 «Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці» на Віцебшчыне створана сем аграпрамысловых аб’яднанняў на базе перапрацоўчых прадпрыемстваў. Гэта Верхнядзвінскі масласырзавод, Віцебскі мясакамбінат, ААТ «Малако», Пастаўскі малочны завод, Глыбоцкі малочна-кансервавы, Аршанскі мясакансервавы і Полацкі малочны камбінаты. У новыя аб’яднанні ўвайшлі 134 арганізацыі, якія могуць скарыстацца нормамі ўказа, з іх 108 сельскагаспадарчых. 

Аднак частка адкрытых акцыянерных таварыстваў яшчэ не прывяла ў парадак дакументы, што маюць дачыненне да долі дзяржавы ва ўласнасці. Такіх больш за два дзясяткі, у тым ліку ў Верхнядзвінскім, Міёрскім, Браслаўскім, Глыбоцкім, Пастаўскім, Шаркаўшчынскім раёнах. Ім неабходна тэрмінова вырашыць усе пытанні.


Для ўсіх удзельнікаў аграаб’яднанняў у гэтым годзе вызначаны памер абавязковых адлічэнняў для пагашэння даўгоў. Толькі выручка 24 арганізацый недастатковая для аплаты бягучых плацяжоў. Адказнасць за іх развіццё кладзецца на інтэгратараў сумесна з уласнікам. Сродкі, што вызваліліся ў выніку рэалізацыі ўказа, павінны ісці на развіццё, а не на бягучыя патрэбы.


Па словах старшыні аблсельгасхарчу Сяргея Ягорава, пры павышэнні эфектыўнасці работы аграрыяў стаўка робіцца на вытворчасць прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. Да 2025 года плануецца поўнасцю загрузіць малако- і зернеперапрацоўчыя прадпрыемствы, мясаперапрацоўчыя – на 70 %. Пад рашэнне пастаўленых задач зацверджана структура пасяўных плошчаў: зерневыя і зернебабовыя культуры – 450 тысяч гектараў (57 % ворыва), рапс – 110 тысяч, бульба – 2 тысячы, лён – 15 тысяч. Плошчы кукурузы плануецца павялічыць з 80 да 120 тысяч гектараў.


Інвестыцыі пойдуць на завяршэнне малочнатаварных ферм і ўзвядзенне сямі новых рабатызаваных МТК. У 2021-м плануецца пачаць будаўніцтва двух свінагадоўчых рэпрадуктараў на 5 тысяч галоў кожны ў Глыбоцкім і Міёрскім раёнах. Больш за мільярд рублёў будзе накіравана на набыццё тэхнікі, 22 мільёны – на ўзвядзенне жылля.

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах друку.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 279
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 395
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 343
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 459
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 661
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Именины 25 мая 2020
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта