Авторизация
 

Прыбаўку да пенсіі атрымаюць удзельнікі ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС

 Пенсіённае забеспячэнне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, праводзіцца ў адпаведнасці з пенсіённым занадаўствам Рэспублікі Беларусь з улікам умоў і норм, прадугледжаных Законам ад 6 студзеня 2009 года «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый».

Згодна з артыкулам 32 Закона, пенсіі пра ўзросце ўдзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый прызначаюцца са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту:


удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС у межах 10-кіламетровай зоны ў 1986 годзе або не менш за 10 сутак у 1987-м – на 10 гадоў;
удзельнікам ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС у 1986 – 1987 гадах у межах зоны эвакуацыі (адчужэння) (акрамя занятых у 10-кіламетровай зоне), пры ўмове наступлення інваліднасці незалежна ад яе прычыны (акрамя асоб, інваліднасць якіх наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, на падставе алкагольнага, наркатычнага, таксічнага ап’янення, членашкодніцтва) – на пяць гадоў.


Артыкул 39 Закона прадугледжвае надбаўкі да пенсіі ўдзельнікам ліквідацыі і пацярпелым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый:


удзельнікам работ па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС у 1986 – 1987 гадах у зоне эвакуацыі (адчужэння), пенсіі павышаюцца на 50 % мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце (артыкул 19);
удзельнікам работ па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС у 1988 – 1989 гадах у зоне эвакуацыі (адчужэння), пенсіі павышаюцца на 25 % мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце (артыкул 30).


Надбаўкі да пенсіі ўдзельнікам ліквідацыі, якія працавалі на дэзактывацыі, будаўніцтве, жыццезабеспячэнні насельніцтва ў 1986 – 1987 гадах у зонах першачарговага ці наступнага адсялення (артыкул 20), Законам не прадугледжаны.


Грамадзянам, эвакуіраваным, адселеным, самастойна выехаўшым з тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з зон эвакуацыі (адчужэння), першачарговага і наступнага адсялення (у тым ліку дзеци, якія знаходзіліся ў вантробе маці), за выключэннем тых, хто прыбыў пасля 1 студзеня 1990 года, – дабаўляецца 25 % мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце (артыкул 24).


Даведка: з 1 красавіка 2020 года памер мінімальнай пенсіі па ўзросце складае 59 рублёў 97 капеек.


Парадак устанаўлення статуса ўдзельніка ліквідацыі наступстваў на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый, пацярпелага ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый, для выдачы пасведчанняў пацярпелага ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый, даведак аб рабоце ўдзельніка ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый у зонах радыеактыўнага забруджвання, якія пацвярджаюць права на льготы, прадугледжаныя Законам, вызначаны Палажэннем аб парадку ўстанаўлення грамадзянам, пацярпелым ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый, статуса ўдзельніка ліквідацыі наступстваў на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый, статуса пацярпелага ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый, а таксама выдачы дакументаў, што пацвярджаюць права на льготы, зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 10 верасня 2009 года № 1170 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку ўстанаўлення грамадзянам, пацярпелым ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый, статуса ўдзельніка ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый, статуса пацярпелага ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый а таксама выдачы дакументаў, што пацвярджаюць права на льготы».

Фота з архіва рэдакцыі.

Ірына ІВАНОВА, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 279
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 87 400
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 84 348
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 459
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 662
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 532
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 656
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 мая 2020
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Именины 25 мая 2020
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта