Авторизация
 

Як выраслі цэны на Віцебшчыне

 Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў Рэспубліцы Беларусь у снежні 2019 у параўнанні з папярэднім месяцам (лістападам) склаў 100,5 %, са снежнем 2018-га – 104,7 %.

У Віцебскай вобласці ў снежні ў параўнанні з лістападам 2019 года індэкс цэн на харчовыя тавары склаў 100,7 %. Найбольшае павышэнне цэн за месяц зафіксавана на агародніну – на 15,4 %, рагу са свініны – 4,5 %, фрукты – 4,3 %, аліўкавы алей – 3,5 %, хлеб, хлебабулачныя вырабы з мукі найвышэйшага гатунку – 2,1 %. У той жа час крупы прасяныя і макарона-ражкі падзешавелі на 3,9 %, сыры – на 2,5 %, куры (кураняты, уключаючы бройлераў) – на 1,6 %, каўбасныя вырабы і вэнджаніна – на 0,5 %.


Індэкс цэн на нехарчовыя тавары ў снежні 2019-га ў адносінах да лістапада склалі 100,2 %. Зарэгістравана павышэнне цэн на каляску дзіцячую – на 7,8 %, тавары бытавой хіміі – на 4,1 %, паліва і гаруча-змазачныя матэрыялы – 3 %. Разам з тым знізіліся кошт абутку на 3,2 %, ювелірных вырабаў – 2,6 %, дываноў і дывановых, а таксама галантарэйных вырабаў – 0,9 %, адзення і парфумерна-касметычных тавараў – 0,3 %.


У параўнанні са снежнем 2018-га харчовыя тавары падаражэлі на 4,5 %, нехарчовыя – на 3,7 %. За год значна павялічыліся цэны на яблыкі – на 56,8 %, крупы грачаныя – 40,9 %, масла жывёльнае – 15,3 %, малако – 13,2 %, газету штотыднёвую –
15,3 %, бензін аўтамабільны – 13,8 %, бытавую хімію – 7,6 %.


Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі насельніцтву ў леташнім снежні ў параўнанні з лістападам склаў 101 %, са снежнем 2018-га – 106,8 %. За месяц істотна павысіліся – на 5 % – тарыфы на паслугі пасажырскага транспарта: на 9,1 % – гарадскога транспарта, на 11,9 % – аўтамабільнага прыгараднага паведамлення. Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі склалі 100,03 % да лістапада 2019-га, да снежня 2018-га – павялічыліся на 12,4 %.

Фота для ілюстрацыі.
Па інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 070
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 252
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 889
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 177
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 639
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 532
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Именины 22 февраля 2020
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Госці краін

free counters
Партнеры сайта