Авторизация
 

Начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Міёрскага райвыканкама Аляксандр Шокель: "нашы рэзервы - у працы"

 Кожны сельскагаспадарчы год для вяскоўцаў – гэта выпрабаванне надвор’ем, абмежаванымі матэрыяльнымі, фінансавымі і кадравымі рэсурсамі, знакамітым чалавечым фактарам. Неспрыяльных момантаў хапала і сёлета, але нямала і добрага. З чым аграрыі Міёршчыны завяршаюць 2019 год, пацікавіліся ў начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандра ШОКЕЛЯ.

– Лічу галоўным дасягненнем нашых хлебаробаў намалот амаль на 11 тысяч тон зерня большы за леташні, – падкрэ- сліў Аляксандр Казіміравіч. – Самую значную прыбаўку забяспечылі сельгаспрадпрыемствы «Цітова», «Папшулі», «Павяцце», «Чэрасы», «Міёрскі». Своечасова і ў поўным аб’ёме выкананы дзяржзаказ па пастаўках зерня.


Рэкардсменам жніва стаў Анатоль Сачыўка з «Цітова» з намалотам ў 2 548 тон, ён першым на Міёршчыне адолеў рубеж у 2 тысячы тон зерня. Так, добра выкарыстаў магчымасці сучаснага імпартнага камбайна, а колькі адказнасці, умення і старання прадэманстраваў!


Сярод маладых удзельнікаў жніва вызначыўся на такім жа ўборачным агрэгаце Ігар Гаўрыловіч з «Чэрасаў». На айчынных камбайнах таксама можна ставіць рэкорды, што паказаў Аляксандр Баршчэўскі з «Міёрскага» на агрэгаце КЗС-10.
Сярод герояў жніва вадзіцелі на адвозцы зерня Вячаслаў Парадня з «Цітова» і Андрэй Маляўка з «Узмёнскага краю», сушыльшчыкі збожжа з «Павяцця».


Вёска трымаецца на сумленных працаўніках. Прафесійнае свята – нагода выказаць словы ўдзячнасці Віктару Бескаравайнаму з «Чэрасаў», які на «Ягуары-850» нарыхтаваў 31 340 тон зялёнай масы. Самая большая выпрацоўка на трактары МТЗ-82 у Віталя Місніка з «Дрыгуч», на больш магутных МТЗ-1221 – у Уладзіміра Хадасевіча з «Пад’ельцаў», на «Амкадорах» – у Віктара Ставінскага з «Туркова».


Станоўчыя зрухі назіраюцца апошнім часам у жывёлагадоўлі. Паступова павялічваюцца надоі, расце таварнасць. Па выніках дзесяці месяцаў раён пераадолеў леташні ўзровень па рэалізацыі малака. Стабільнасць і ўпэўнены рост па ўсіх паказчыках дэманструе СУП «Цітова». Тут перадавыя даяркі – Ала Дзямешка з надоем 6 023 кілаграмы ад каровы і Алена Анціпенка, у якой 5 556 кг. За імі па паказчыках Жанна Падкладнёва з «Туркова» – яе дасягненне 5 287 кг.


Надзеі на паскоранае развіццё малочнай галіны дае ААТ «Мікалаёўскі», дзе ўзводзіцца МТФ з даільнай залай. І ў існуючых памяшканнях можна дабівацца добрых вынікаў. Прыклад гэтага – ААТ «Узмёнскі край». Калі з пераводам статка ў памяшканні тут паклапаціліся пра паўнацэнныя рацыёны дойных гуртоў, рэалізацыя малака павялічылася амаль на 50 %.


Збалансаванасць рацыёнаў – задача на зімовы перыяд для ўсіх гаспадарак. Так, няпроста, бо запасы травяністых кармоў сёлета больш сціплыя за леташнія. Аднак можна разлічваць на лепшую захаванасць сенажу і сіласу. Для гэтага дадаткова пабудаваны бетанаваныя траншэі. Наш камбікормавы завод вырабляе паўнацэнныя канцкармы для дойнага пагалоўя і маладняку розных узростаў.


У вырошчванні буйной рагатай жывёлы таксама станоўчыя зрухі: прывагі стабілізаваліся ў кастрычніку, рэалізацыя прыплюсавала 6 % за студзень – лістапад. Аднак сярэднясутачная прыбаўка ў 489 грамаў за дзесяць месяцаў у сярэднім па раёне не можа задавальняць. Атрымаць большыя ў нашых умовах складана, але магчыма. У «Цітове» яны 691 грам, «Чэрасах» – 662, райаграсэрвісе – 602. У цялятніцы з «Любінова» Валянціны Апалька – 883, Наталлі Шаблоўскай і Алёны Талапіла з «Цітова» – 880, Элы Немянёнак з «Павяцця» – 813 грамаў за суткі. Тут адзін крок – самы цяжкі – да рэнтабельнай вытворчасці ялавічыны. Дзяржава яе падтрымлівае, за рэалізацыю высокакандыцыйных кормнікаў даплачвае па рублю за кожны кілаграм забойнай вагі.
Звычайна для раёна эканамічна выгадна вырошчваць азімы і яравы рапс. Ён урадзіў толькі ў СУП «Цітова», дзе з кожнага гектара атрымалі больш чым па 21 цэнтнеры алейнага насення. У большасці гаспадарак сёлетнія капрызы надвор’я і шкоднікі не дазволілі дасягнуць жадаемага выніку. Толькі і ў такой сітуацыі чакаецца, што па выніках года ўсе сельгаспрадпрыемствы спрацуюць без страт, бо ўжо за дзевяць месяцаў выручка аграрнага сектара ад рэалізацыі склала 112 % да мінулагодняга ўзроўню за адпаведны перыяд. На аднаго работніка – 19 000 рублёў. Заработная плата павялічылася на 19 %.
Сыравінай на ўвесь сезон перапрацоўкі забяспечаны льнозавод.

Перыяд, калі адначасова трэба было выконваць «работ восем», закончыўся. Якія задачы цяпер галоўныя для аграрыяў?

– У механізацыі настаў час паставіць тэхніку на працяглае захоўванне і рыхтаваць рамонтную базу да работы ў зімовых умовах. Гэта клопаты пра тэмпы і якасць палявых работ вясны 2020 года. Структура пасяўных плошчаў не мяняецца, а напружанне чакаецца вялікае, бо застаюцца значныя плошчы веснавога ворыва, азіміны пасеяна на 800 гектараў менш леташняга. Значыць, давядзецца заняць яравымі зерневымі культурамі па крайняй меры 10 тысяч гектараў, каб мець да абмалоту планавыя 20 тысяч га.
Напружанай будзе зімоўка ў жывёлагадоўлі. Дойныя гурты ў раёне захаваны, а вось агульны статак БРЖ трэба павялічыць на 600 – 700 галоў. Адсюль задачы па мэтанакіраваным узнаўленні, умовах утрымання і кармлення пагалоўя, збалансаванні рацыёнаў, каб пры не надта багатых кармавых запасах мець належныя надоі і прывагі. Павелічэнне рэалізацыі малака павінна быць першачарговым клопатам, бо цяпер гэта галоўная крыніца паступлення грашовых сродкаў на заробак і гаспадарчыя патрэбы. Адсюль стратэгія: захаваем патэнцыял жывёлагадоўлі зімой – дасягнем большага наступным летам.


Кожны працоўны дзень у аграрным сектары павінен быць падпарадкаваны клопатам пра рэальную аддачу, пра колькасць і якасць атрыманай для рэалізацыі прадукцыі. У гэтым першачарговая роля кіраўнікоў і спецыялістаў, старанне і адказнасць на кожным рабочым месцы кожнага механізатара і жывёлавода, нас усіх.


Сардэчна віншую работнікаў аграпрамысловага комплексу з прафесійным святам, жадаю аптымізму, бо наша праца заўсёды патрэбна краіне, асабістага здароўя, дабрабыту вашым сем’ям.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 799
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 590
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 70 003
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 289
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 823
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 271
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 376
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 декабря 2019
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Именины 11 декабря 2019
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта