Авторизация
 

Прававы прыём у Міёрскім райвыканкаме і на мясакамбінаце - на варце працоўных адносін

 Прыём грамадзян правёў у райвыканкаме і на мясакамбінаце прававы інспектар працы прафсаюзаў Дзмітрый КРАСОЎСКІ разам з пракурорам раёна Іванам ВОЛЧЫКАМ. Тлумачылі нормы заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін. Пытанні мелі кансультацыйны характар.

Звярнуліся чатыры чалавекі. Работніца аднаго з прадпрыемстваў раёна цікавілася парадкам налічэння і выплаты аліментаў. З грамадзянскім мужам даўно не жывуць разам. Спачатку ён спраўна плаціў грошы на ўтрыманне дзіцяці, пасля сумы станавіліся ўсё меншымі, выплаты – нерэгулярнымі. Апошні раз атрымлівала аліменты ў жніўні. Утварылася вялікая запазычанасць.


Пракурор раёна Іван Волчык патлумачыў: за ўхіленне бацькоў ад уплаты сродкаў на ўтрыманне дзяцей звыш трох месяцаў на працягу года артыкул 174 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае грамадскія ці папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, арышт, абмежаванне волі да трох гадоў або яе пазбаўленне да года. Да таго ж, ёсць пэўны мінімум па выплаце аліментаў. Неабходна напісаць заяву ў пракуратуру. Паколькі мужчына раней судзімы, яму пагражае арышт. Прытым давядзецца закрываць запазычанасць. Калі адлічэнні невялікія, будзе выплачваць даўжэй, пакуль не аддасць усю суму.


 Мужчына перадпенсіённага ўзросту вывучаў змяненні, унесеныя ў Працоўны кодэкс. З 1 студзеня 2020 года яны набудуць моц. Працуе на прадпрыемстве дзесяць гадоў. Не мае заўваг ад кіраўніцтва. Хутка на пенсію, а тэрмін дзеяння кантракта заканчваецца раней. Увогуле, на прадпрыемстве практыкуюць заключаць іх са сталымі работнікамі на адзін год. Дзмітрый Красоўскі заўважыў, што наймальнік абавязаны прапанаваць добрасумленнаму работніку падоўжыць кантракт на максімальны тэрмін, гэта значыць, на чатыры гады – да пяці. Па просьбе супрацоўніка гэты час можна скараціць. Таму падстаў для хвалявання няма.


Яшчэ адна наведвальніца – юрысконсульт – вырашыла пракансультавацца па працоўным заканадаўстве. На прадпрыемстве заняты работнік з інваліднасцю. Узніклі пытанні, як разлічваць яму тэрмін водпуску. Згодна з законам, неабходна дадаваць тры дні за работу па кантракце. У людзей з абмежаванымі магчымасцямі асноўны водпуск – 27 дзён, а не 24, запэўніў Дзмітрый Аляксандравіч. Таму агульны адпачынак складзе 30.


Разабрацца з прызначэннем ільготнай пенсіі прасіў зваршчык. Атэстацыя працоўнага месца праводзілася, пацвярджаліся шкодныя ўмовы працы. Патрэбны даведкі ад наймальніка пра тое, што работнік быў заняты поўны рабочы дзень. А з гэтым могуць узнікнуць праблемы. Неабходна зрабіць фатаграфію рабочага часу. Дзмітрый Красоўскі ўзяў пытанне на кантроль, паабяцаў падключыць спецыялістаў з інспекцыі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Ні адзін зварот не застанецца без адказу.

Фотаматэрыял аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта