Авторизация
 

Летась на Віцебшчыне адпачывалі...

 Летась у Віцебскай вобласці турыстычнай дзейнасцю займаліся 157 суб’ектаў гаспадарання, у тым ліку 58 тураператараў, 48 турагентаў, 51 турфірма вяла дзейнасць тураператара і турагента. Паслугамі кампаній скарысталіся 197,9 тысячы арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, у тым ліку 99,1 тысячы турыстаў і 98,7 тысячы экскурсантаў.

Колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Беларусь і былі абслужаны турыстычнымі арганізацыямі Віцебшчыны, склала 37,6 тысячы чалавек. Гэта ў большасці грамадзяне Расійскай Федэрацыі – 81,7 %. Былі і замежнікі з Латвіі, Украіны, Бельгіі. Карыстаўся папулярнасцю адпачынак у Беларусі ў грамадзян Эстоніі, Германіі, Нідэрландаў, Польшчы, Туркменістана, Узбекістана, Кітая, Фінляндыі, Літвы, Іспаніі, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Італіі, Лівана, Ізраіля.


Сярэдняя працягласць знаходжання ў Беларусі замежных турыстаў, якіх абслугоўвалі турарганізацыі – чатыры дні.
Арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія выехалі за мяжу і абслугоўваліся турыстычнымі арганізацыямі Віцебскай вобласці, летась было 63,8 тысячы чалавек. У краіны СНД выехала 35,8 %, у краіны ЕС – 16,9 %, у іншыя – 47,3 %. Найбольш прывабнымі былі Егіпет, Расійская Федэрацыя, Турцыя, Украіна, Балгарыя, Грузія, Іспанія, Швецыя, Польшча, Чэхія, Грэцыя, Туніс, Латвія і Італія. Гэтыя краіны наведалі 91,8 % ад агульнай колькасці арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія выехалі за рубеж. Сярэдняя працягласць паездкі – 8 дзён (+ 1 да 2017-га).


Карыстаецца папулярнасцю ўнутраны турызм. Летась арганізаваны адпачынак на радзіме выбралі 96,5 тысячы грамадзян Беларусі і замежных, якія пастаянна тут пражываюць. Гэтая лічба ў 1,5 раза перавышае ўзровень выязнога турызму. Зрабілі туры па краіне 14,6 тысячы чалавек, наведалі экскурсіі – 81,8 тысячы.


Для забеспячэння пражывання турыстаў на Віцебшчыне функцыянавалі 105 гатэляў і іншых сродкаў размяшчэння. Прынялі 215,2 тысячы чалавек, з іх 141,7 тысячы – грамадзяне Беларусі, 59,5 тысячы – з краін СНД, 14 тысяч – іншыя. Найбольшая колькасць выхадцаў з Расійскай Федэрацыі, Латвіі, Літвы, Германіі і Кітая.


На Віцебшчыне аказвалі паслугі 109 санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый, з іх 9 санаторыяў (у тым ліку 1 дзіцячы), 2 дзіцячыя рэабілітацыйна-аздараўленчыя цэнтры, 32 базы адпачынку. Прапаноўвалі свае паслугі пансіянаты, дамы паляўнічага і рыбака і інш.


У санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях размяшчалася 121 тысяча чалавек. Карысталіся попытам адпачынак у санаторыях – 52,7 тысячы чалавек (43,5 % ад агульнай колькасці людзей, размешчаных у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях вобласці), базах адпачынку – 15,9 тысячы (13,2 %), дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтрах – 15,5 тысячы (12,8 %). Паслугамі спецыялізаваных сродкаў размяшчэння скарысталіся 38,2 тысячы грамадзян замежных дзяржаў, ці 30,8 % ад агульнай колькасці адпачывальнікаў (+ 10,3 % да 2017-га). Традыцыйна Віцебшчыну наведваюць грамадзяне Расійскай Федэрацыі – 34,4 тысячы чалавек (90 %), іх у параўнанні з 2017-м паболела на 7,2 %. Павялічылася цікавасць да нашага рэгіёна сярод выхадцаў з Польшчы (+ 78,3 %), Эстоніі (+ 57 %), Латвіі (+ 39,6 %) і Украіны + 34 %).


Адзін з прыярытэтных напрамкаў у турыстычнай дзейнасці – аграэкатурызм. Па дадзеных Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, у вобласці на канец 2018-га ажыццяўлялі дзейнасць 480 суб’ектаў аграэкатурызму – 23,4 % ад усіх па рэспубліцы. Колькасць турыстаў, якія наведалі аграсядзібы Віцебшчыны, павялічылася на 23,7 % і склала 42,1 тысячы чалавек.

Фота для ілюстрацыі.
Галоўнае статыстычнае
ўпраўленне Віцебскай вобласці.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 558
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 699
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 878
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 658
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 сентября 2020
Дмитрий, Зиновий, Иван, Илья, Мирон, Павел, Александра, Вера, Ирина, Любовь, Надежда, Софья

Именины 29 сентября 2020
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта