Авторизация
 

Важныя аспекты атэстацыі работнікаў абмеркавалі ў Міёрах

 Семінар па выкананні заканадаўства аб працы і пенсіённым забеспячэнні прайшоў у раённым выканаўчым камітэце. Інспектараў па кадрах, бухгалтараў і інжынераў па ахове працы прадпрыемстваў і ўстаноў Міёршчыны пракансультавалі па пытаннях атэстацыі рабочых месц і абавязках наймальніка па прафесійным пенсіённым страхаванні.

Галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аляксандр Мядзведзеў нагадаў, што працэдура праводзіцца для выяўлення фактараў вытворчага асяродку, цяжкасці і напружанасці, якія ўплываюць на працаздольнасць і здароўе работніка. Па выніках атэстацыі вызначаецца права на льготнае пенсіённае забеспячэнне, дадатковы водпуск і скарочаны рабочы дзень, кампенсацыі і даплаты. У дапамогу – Палажэнне аб парадку атэстацыі рабочых месц па ўмовах працы, зацверджанае пастановай Савета Міністраў ад 22.02.2008 № 253, Інструкцыя па ацэнцы ўмоў працы пры атэстацыі рабочых месц па ўмовах працы, зацверджаная пастановай Мінпрацы і Сацабароны ад 22.02.2008 № 35, «Аб устанаўленні форм», зацверджаны пастановай Мінпрацы і Сацабароны ад 23.12.2016 № 74, Пастановы Саўміна № 575 ад 14.06.2014 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення кампенсацыі па ўмовах працы» і ад 19.01.2008 № 73 «Аб дадатковых водпусках за работу са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы і асаблівы характар работ».


Аляксандр Уладзіміравіч азнаёміў з парадкам работы пры атэстацыі, агучыў абавязкі адказных і адзначыў неабходнасць правільна ўказваць пасады работнікаў згодна з класіфікатарам. Ад гэтага напрамую залежыць налічэнне пенсій. Заўважыў, што часта адказныя асобы заказваюць працэдуру атэстацыі пад ключ у спецыялізаваных арганізацыях. Адсюль і памылкі. Між тым у многіх выпадках спецыяльныя прыборы і людзі не патрэбны. Атэстацыю рэальна зрабіць самастойна.


Пра тыповыя памылкі ў выкананні заканадаўства аб працы расказала галоўны дзяржінспектар Полацкага міжраённага аддзела абласнога Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Таццяна Качан. У іх ліку – няправільнае ўказанне прафесій; невызначэнне выпрабавальнага тэрміна, але звальненне за яго невытрыманне; перавышэнне рабочага часу для пэўных катэгорый супрацоўнікаў; адазванне з водпуску работніка, які працуе ў шкодных умовах; несвоечасовая выплата адпускных і інш. Заклікала ўсе змяненні ў працоўных адносінах фіксаваць у працоўных кніжках.


Аспекты запаўнення Пераліку рабочых месц з асаблівымі ўмовамі працы арганізацый для мэт прафесійнага пенсіённага страхавання раскрыла інспектар раённага сектара абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Марына Гусарава. Увага на тое, што тэрмін іх прадастаўлення – пяць дзён з дня зацвярджэння.


Парадак падачы дакументаў для пенсіённага страхавання і яго нюансы пералічыла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Іванова. У гэтым асабліва важныя вынікі атэстацыі работнікаў па ўмовах працы. Неатэставаныя перыяды не налічваюцца ў стаж і не аплачваюцца.

За неправядзенне ці парушэнне парадку атэстацыі рабочых месц, а таксама прадастаўленне несапраўдных звестак прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у 20 – 50 базавых велічынь для фізічнай асобы, да 100 БВ — для юрыдычнай.

Фота аўтара.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 727
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 363
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 68 311
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 215
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 786
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 246
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 329
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2019
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2019
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта