Авторизация
 

Як адбываюць грамадскія работы

 Пакаранне грамадскімі работамі нярэдка прызначаюць суды. Выконваюць яго крымінальна-выканаўчыя інспекцыі памесцы жыхарства асуджаных.

Адпрацаваць устаноўлены судом тэрмін, выконваць правілы ўнутранага распарадку ў арганізацыях, дзе адбываюць пакаранне, добрасумленна ставіцца да працы. Такія патрабаванні прад’яўляюць асуджаным да грамадскіх работ.

Працуюць асуджаныя на аб’ектах, вызначаных мясцовымі ўладамі па ўзгадненні з крымінальна-выканаўчай інспекцыяй.
Тэрмін пакарання вылічваецца гадзінамі. Гэты час не можа перавышаць чатырох гадзін у выхадныя і ў дні, калі асуджаны не заняты на вучобе ці асноўнай рабоце. У рабочыя дні – не больш за дзве гадзіны да і пасля работы ці вучобы. Па просьбе асуджанага – не больш за чатыры гадзіны. Адбываць грамадскія работы звыш чатырох, але не больш за восем гадзін у дзень могуць асобы, якія не вучацца і не маюць пастаяннага месца працы.


На працягу тыдня час грамадскіх работ не павінен быць менш за 12 гадзін. Пры наяўнасці ўважлівых прычын крымінальна-выканаўчая інспекцыя можа дазволіць адпрацаваць менш.


Пры парушэнні парадку і ўмоў адбыцця пакарання інспекцыя выносіць афіцыйнае папярэджанне.
Асоба ўхіляецца ад пакарання, калі:
не выходзіць на работы без уважлівых прычын больш за два разы пасля папярэджання;
больш за два разы пасля афіцыйнага папярэджання парушыла працоўную дысцыпліну;
хаваецца, каб не адбываць пакаранне.


Артыкул 419 «Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе грамадскіх работ» Крымінальнага кодэкса прадугледжвае арышт да трох месяцаў. Пакаранне здаецца простым, не кожны ўсведамляе яго сур’ёзнасць. А дзе лепш: на волі ці наадварот?

Фота для ілюстрацыі.
Таццяна РУСАКЕВІЧ, часова выконваючы абавязкі
начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта