Авторизация
 

Памылкі, які не трэба паўтараць, абмеркавалі на сустрэчы ў Міёрскім РАУС

 Парушаючы закон, непаўналетнія ствараюць праблемы сабе і бацькам, перакрэсліваюць свае планы на будучыню. Пра гэта міёрскім падлеткам, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх і на школьным кантролі, нагадалі падчас сустрэчы ў раённым аддзеле ўнутраных спраў. Мерапрыемства стала фіналам міжведамаснай праграмы «Клопат», што праходзіла з 1 мая па 1 кастрычніка.

У раёне вырасла колькасць правапарушэнняў і злачынстваў, учыненых непаўналетнімі.

Адзін юнак рабіў шмат дрэннага. Пасля кожнага ўчынка яго бацька забіваў у слуп цвік. Калі хлопец выправіўся, іх дасталі. Але вынік не парадаваў – увесь слуп быў у дзірках. Гэтай прытчай намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Алена Пацеенак нагадала дзецям, што кожны ўчынак пакідае след. Сёлета на пасяджэннях камісіі разгледзелі 35 непаўналетніх парушальнікаў. Сем з іх не адзін раз.


Як расказала старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Святлана Хаданёнак, сёлета з пачатку года падлеткі ўчынілі чатыры злачынствы. За аналагічны перыяд 2018-га было тры. Самае распаўсюджанае ў нашых дзяцей правапарушэнне – распіццё алкагольных напояў і з’яўленне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы. Калі ў мінулым годзе выявілі 15 фактаў, то сёлета 23.
Чым небяспечна спіртное, патлумачыла ўрач-нарколаг Вольга Крук. Пад уздзеяннем алкаголю эрытрацыты – чырвоныя крывяныя цельцы, што пераносяць кісларод да органаў, тканак, клетак і забіраюць ад іх вуглякіслы газ – зліпаюцца ў камкі, якім цяжка рухацца па дробных сасудах. Найбольшая колькасць такіх сасудаў знаходзіцца ў мозгу. Такім чынам, ён пакрысе адмірае з кожнай дозай гарачыльных напояў.


Падлеткі-правапарушальнікі рызыкуюць трапіць у спецыяльную ўстанову. Папросту – у дзіцячую турму. Намеснік пракурора Святлана Раманоўская адзначыла, што пазбавіць волі могуць непаўналетніх ад 11 да 18 гадоў, якія ўчынілі злачынства. Таксама ў ліку кандыдатаў юныя правапарушальнікі, якія паўтараюць свае грубыя памылкі. Верагодна, у хуткім часе адправіцца ў спецустанову вучань адной з сельскіх школ раёна.


Зрабіць належныя вывады і своечасова спыніцца раіў школьнікам начальнік аддзела ўнутраных спраў Васіль Балад. Падкрэсліў, што нягледзячы на меры пакарання сутнасць крымінальных злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў адна – чалавек пераступіў закон. Таму важна аналізаваць кожны свой учынак.


Каб дапушчаныя памылкі сталі апошнімі, пажадаў дзецям намеснік старшыні райвыканкама Валерый Драба.
У працяг тэмы – фільм «Святло ў канцы тунэлю». Кватэры, падобныя на сметнік, пустата ў вачах людзей, якія прамянялі жыццё на бутэльку, слёзы іх дзяцей, сумныя гісторыі з-за турэмных кратаў. Усе падзеі рэальныя. Ад таго мацней уражанні ад убачанага. Вывады відавочныя.


Завяршыла сустрэчу экскурсія ў ізалятар часовага ўтрымання. Школьнікам паказалі, у якіх умовах знаходзяцца ўзятыя пад варту парушальнікі і злачынцы.

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 мая 2021
Анатолий, Валерий, Георгий, Иван, Александра, Валерия, Афанасий

Именины 5 мая 2021
Виталий, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Климент, Платон, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта