Авторизация
 

Інтэрнэт набірае папулярнасць

 Дзяржаўная праграма развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016 – 2020 гады накіравана на шырокае ўкараненне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. У назіранні аб іх выкарыстанні арганізацыямі летась прынялі ўдзел 683 рэспандэнты.

98,7 % абследаваных арганізацый мелі магчымасць выкарыстоўваць у сваёй рабоце інтэрнэт, 78,3 % – лакальныя вылічальныя сеткі, 25,5 % – Інтранэт, 12,3 % – Экстранэт. Паслугамі электроннай пошты скарысталіся 97,7 %. 40,1 % арганізацый прадастаўлялі сваім работнікам тэхнічныя сродкі для мабільнага доступу ў інтэрнэт.


Сярод рэспандэнтаў 59,2 % мелі вэб-сайт, з іх 79,7 % выкарыстоўвалі яго для публікацый каталогаў тавараў, работ, паслуг або прэйскурантаў, 46,8 % – выкладалі вакансіі на рабочыя месцы ці прыём рэзюмэ на работу, 10,9 % – для адсочвання статусу заказаў.


Летась 18,6 % арганізацый, якія выкарыстоўвалі персанальныя камп’ютары, карысталіся сэрвісамі воблачных вылічэнняў. Часцей за ўсё яны прымянялі воблачныя сэр- вісы для электроннай пошты – 65,1 %, для доступу да праграмнага забеспячэння, якое прадастаўляе правайдар воблачных сэрвісаў – 50 %, для размяшчэння баз дадзеных і захоўвання файлаў – 46 %, для размяшчэня ўласнага праграмнага забеспячэння – 19 %.


Доступ у інтэрнэт для пошуку інфармацыі выкарыстоўвалі 98,7 % арганізацый, ажыццяўлення банкаўскіх аперацый – 97,6 %, прадастаўлення дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, падатковых дэкларацый, мытных і іншых дакументаў – 96,9 %, атрымання звестак пра неабходны тавар і пастаўшчыка – 85,3 %, атрымання інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў – 83,2 %, прадастаўлення звестак аб арганізацыі, яе таварах і паслугах – 71,8 %, атрымання ці аказання інфармацыйных паслуг – 67,5 %.


Згодна з дадзенымі назірання, у 2018 годзе электронныя продаж і закупку тавараў ажыццяўлялі 25,3 % і 42,5 % арганізацый адпаведна.
З агульнай сумы выдаткаў арганізацый вобласці на інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі 34,1 % склалі расходы на набыццё вылічальнай тэхнікі і аргтэхнікі, 19,9 % – на аплату тэлекамунікацыйных паслуг, 14,2 % – на аплату паслуг пабочных арганізацый і спецыялістаў, 12,5 % – на набыццё праграмнага забеспячэння, 5,6 % – на тэлекамунікацыйнае абсталяванне.


Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі актыўна выкарыстоўваюцца ва ўсіх галінах эканомікі і ў быце. Згодна з дадзенымі выбарачнага даследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, удзельная вага насельніцтва, якое карыстаецца паслугамі інтэрнэта, летась склала 78 %. Штодзень у сусветную сетку заходзілі 81,7 % рэспандэнтаў, не менш за адзін раз у тыдзень – 11,8 %, ад выпадку да выпадку – 6,5 %.
У большасці карыстальнікаў месца выхаду ў інтэрнэт знаходзілася дома – 94,4 %, у 34,8 % – у сваякоў, сяброў, знаёмых, у 17,7 % – на рабоце, у 15,7 % – у камп’ютарным клубе ці кафэ.


У асноўным у інтэрнэце карыстальнікі шукалі інфармацыю – 94,4 %, глядзелі і спампоўвалі фільмы, музыку, праграмнае забеспячэнне – 89,2 %, кантактавалі ў сацыяльных сетках – 82,5 %, правяралі электронную пошту і вялі перамовы – 66,9 %, гулялі ў камп’ютарныя гульні – 47,9 %.


Акрамя таго, з дапамогай інтэрнэта насельніцтва ажыццяўляла фінансавыя аперацыі – 39,5 %, купляла, заказвала тавары і паслугі – 34,8 %, узаемадзейнічала з органамі дзяржаўнага кіравання – 8,5 %.

Фота для ілюстрацыі.
Па дадзеных
Галоўнага статыстычнага
ўпраўлення Віцебскай вобласці.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта