Авторизация
 

Да Дня работнікаў падатковых органаў

 Імкліва бяжыць час. Здаецца, зусім нядаўна ў 1990 годзе ўтварылася дзяржаўная падатковая служба. А сёлетнім ліпенем ужо ў 29 раз адзначаем Дзень работнікаў падатковых органаў.

Развіццё краіны цяжка ўявіць без дакладнай, паслядоўнай работы падаткавікоў. Кампетэнтнасць, адказнасць, імкненне дасягаць пастаўленых мэт – галоўныя рысы работнікаў сістэмы. Ад вынікаў іх працы ў многім залежыць развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы, паляпшэнне ўзроўню і якасці жыцця людзей. Пэўны ўклад у важную справу і міёрскага калектыву.

У нашым раёне арганізаваў падатковую інспекцыю і ўзначаліў яе Уладзімір Міхайлавіч Ступак. Стаяў ля руля сем гадоў, а служэнню дзяржаве ў фінансавых і падатковых органах прысвяціў усё жыццё. Граматны спецыяліст, сумленны і справядлівы чалавек, патрабавальны да сябе і падначаленых кіраўнік.


Значны ўклад у развіццё і станаўленне раённай падатковай інспекцыі ўнеслі галоўны бухгалтар Раіса Сцяпанаўна Лазарэнка, спецыялісты Марыя Антонаўна Зінькевіч, Марыя Пятроўна Фурс, Тамара Сямёнаўна Верына.


Я прыйшоў у інспекцыю ў 1991 го-дзе па запрашэнні Уладзіміра Міхайлавіча Ступака на пасаду яго намесніка. Толькі разумнаму і добраму вучыўся ва ўмелага кіраўніка і работнікаў-ветэранаў. Тады калектыў раённай падатковай інспекцыі налічваў каля 80 чалавек. Праходзілі рэарганізацыі, аптымізацыі. Штат мяняўся, абнаўляўся. Аднак у аснове калектыву заўсёды заставаліся дасведчаныя спецыялісты, добрасумленныя і працавітыя, чулыя і спагадлівыя людзі. На жаль, ужо няма сярод нас першых начальніка інспекцыі У. М. Ступака, галоўнага бухгалтара Р. С. Лазарэнка, галоўнага інспектара М. П. Фурс, інспектара Г. І. Пукавай, К. Б. Пятроўскага, але памяць пра іх будзе жыць.


Паважаныя ветэраны працы, былыя калегі, цяперашнія спецыялісты! Напярэдадні прафесійнага свята прыміце шчырую прыязнасць за ўзаемаразуменне і плённую сумесную работу. Яна патрабавала ўседлівасці і ведаў. Даводзілася ахвяраваць выхаднымі, вольным часам. Але было галоўнае – разуменне важнасці сваёй справы.


Вопыт старэйшых спецыялістаў, актыўнасць маладзейшых дазвалялі міёрскай падатковай інспекцыі вырашаць няпростыя задачы дзяржаўнай важнасці. Дзякуй, што былі надзейнымі паплечнікамі многія гады. Кожнаму з вас у першую чаргу жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, душэўнага спакою і невычэрпнага аптымізму. Няхай жыццё напаўняецца дабрынёй і святлом. Усім шчасця. Са святам!

На здымку: 1995 год. Калектыў раённай падатковай інспекцыі з абласным кіраўніцтвам.
Мікалай ЛАКОТКА,
начальнік падатковай інспекцыі
з 1996 па 2016 гады.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 142
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 388
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 992
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 575
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 363
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 897
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 897
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2019
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін

free counters
Партнеры сайта