Авторизация
 

Будаўніча-мантажныя работы на Міёрскім металапракатным заводзе выкананы на 90%

 Па інфармацыі генеральнага дырэктара ММПЗ Пятра Шымуковіча будаўніча-мантажныя работы на аб’екце ўжо выкананы больш чым на 90%. Аднак яшчэ хапае спраў для 600 з лішкам чалавек, бо многія аперацыі ўскладняюцца. Пры ўжо ўкладзеных 58 тысячах кубаметраў бетону месячная прыбаўка ў “нейкіх” тры тысячы здаецца ўважыстай з-за складанай апалубкі ці арматуры.

Больш працэсаў, якія прама не ўплываюць на аб’ёмы і хуткасць будаўніча-мантажных работ. Гэта прамыўка трубаправодаў, праверка іх герметычнасці і правільнасці падключэння, дакладнасці злучэння кабеляў з абсталяваннем. Калі аграрыям сёлетняе сухое надвор’ё шкодзіць, то будаўнікам яно спрыяе, абы толькі не спёка.

Разам з генеральным дырэктарам пройдземся па асноўных аб’ектах прадпрыемства. Вось рэйкі пад’язной чыгункі ўвайшлі ў лістапракатны цэх. Бетоншчыкі заканчваюць заліваць ля іх падпорныя сценкі. Наперадзе стан халоднай пракаткі RСМ. Яго мантаж на фінішы. Закончана пратраўліванне трубаправодаў, пачынаецца іх прамыўка. Такая ж сітуацыя на стане ачысткі ЕСL. Каўпаковыя печы, патрэбныя для першай чаргі прадпрыемства, зманціраваны, ідзе іх “абвязка”, далучэнне трубаправодаў і кабеляў.


 Стан карэкціроўкі таўшчыні бляхі DCR паўстаў ва ўсю сваю велічную вышыню, яго магутныя станіны схаваліся за абліцоўку. Абрастае механізмамі лінія электралітычнага луджэння ЕТL. Спадзяюся, што разам з карэспандэнтам раённай газеты і нашы чытачы хутка, калі не ўжо, пачалі разбірацца ў паслядоўнасці размяшчэння абсталявання на лініі вырабу белай бляхі. Застаецца адзначыць, што кожны вялікі агрэгат патрабуе дадатковага электратэхнічнага, а дзе і вентыляцыйнага аснашчэння, якое размяшчаецца ў прыбудовах. Яны таксама ў высокай ступені гатоўнасці.


Завершана галоўная паніжальная падстанцыя. Спецыялісты абжываюць адміністрацыйна-бытавы корпус, а на цэнтральным адміністрацыйным будынку манціруецца вонкавая аддзелка. Працягваюцца работы ў кампрэсарнай. Более труб і кабеляў на эстакадах.
На ММПЗ цяпер 12 нямецкіх спецыялістаў па мантажы механічнага і электратэхнічнага абсталявання, па зварцы пластмасавых труб. Перспектывы падрыхтоўкі кадраў на мінулым тыдні абмеркавалі з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам.


Паступова фарміруецца працоўны калектыў прадпрыемства. З будучым рабочым месцам вызначылася каля двухсот чалавек. Працягваецца вучоба спецыялістаў у Германіі, другая група аператараў асвойвае навуку кіраваць станамі ў Магнітагорску, вярнуліся кранаўшчыкі, ідзе падрыхтоўка стропальшчыкаў.


Руцінны падрыхтоўчы перыяд пераскочыць нельга, ад яго грунтоўнасці залежыць стабільнасць будучай работы. 

Фотаматэрыял прадастаўлены ММПЗ.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта