Авторизация
 

Чым у Дзісне займаецца "Дзвіна"?

 Даўно мінуў час, калі ля варот таварыства з абмежаванай адказнасцю “Аўтасэрвіс-Дзвіна” хваляваўся натоўп уладальнікаў аўтамашын, якім патрабаваліся тэрміновы рамонт ці афарбоўка. Давялося перакваліфікавацца. Не, далёка ад аўтамабільных праблем цяпер адысці немагчыма. Вось і “Дзвіна” рэалізуе аўтамабілі, аказвае насельніцтву, арганізацыям і ўстановам транспартныя паслугі. Для гэтага ёсць вялікагрузныя “Уралы”, лесавозы, аўтакран і іншая тэхніка.

 Асноўныя сілы, а гэта шэсць чалавек, займаюцца лесаапрацоўкай. Распілоўваюць бярвенне, вырабляюць дошкі, абразныя і неабразныя, брусы і іншае для рэалізацыі насельніцтву і арганізацыям па заказах. Яшчэ два работнікі займаюцца паддонамі.


Аднак гэты пералік далёка не поўны, інтарэсы і напрамкі дзейнасці дырэктара Эдуарда Цярэшкі нават пералічыць няпроста. Як чалавек надта дзейны, ініцыятыўны і адказны, ён займаўся будаўніцтвам, вытворчасцю, прыдарожным аб’ектам грамадскага харчавання, агратурызмам, ствараў ваенна-патрыятычныя комплексы, арганізоўваў аўтапрабегі… Як намеснік старшыні гарвыканкама мае дачыненне да вырашэння многіх пытанняў Дзісны. Пры падрыхтоўцы да свята горада аб’яднаў намаганні калектываў бальніцы сястрынскага догляду і іншых медустаноў, участка ЖКГ, лясгаса, ЛВДС і іншых. Абрэзалі дрэвы ў парку, вывезлі галінкі, падсыпалі жвірам і галькай цэнтральную дарогу, выкасілі наваколле. Сам сеў за рычагі аўтакрана, каб устанавіць бетонныя пліты сцэны, альтанку, якую вырабіў лясгас. Фарбавалі яе таксама работнікі аўтасэрвісу. Звярнуўся да гараджан прыняць удзел у суботніку 22 чэрвеня, каб прадоўжыць добраўпарадкаванне, падрыхтоўку да свята.


 – Нашы людзі зацікаўленыя і адказныя, – гаворыць Эдуард Казіміравіч, – толькі з імі трэба пастаянна і мэтанакіравана працаваць. Той, хто сам завіхаецца з касой, рыдлёўкай, малатком у парку ці на вуліцах горада, не будзе ламаць зробленае іншымі, смеціць і разбураць.
Сам ён з гэтай жа неўтаймаванай кагорты. Да свята горада рыхтуе аўтапрабег, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі і раёна. Ён пройдзе па месцах баёў з захопнікамі. 29 чэрвеня з Дзісны выедзе калона з матацыклаў, легкавых і грузавых машын, аднаго БТРа. Вадзіцелямі і пасажырамі стануць дзісенцы, палачане, навапалачане, пагранічнікі. Яны правядуць мітынгі ля брацкіх магіл вызваліцеляў у Дзісне, Міёрах, Лявонпалі і Верхнядзвінску. Па вяртанні творчыя калектывы медыкаў, пагранічнікаў, полацкай міліцыі “Начная птушка”, ансамбль “Полацкія мужыкі” выступяць з канцэртам на сцэне ў парку самага маленькага горада краіны.


Эдуард Цярэшка мае іншыя ідэі. Прыгожым праектам лічыць падвясны пешаходны масток на замкавы востраў, але яго рэалізацыя малаверагодная. Падвясную канатную дарогу зрабіць значна прасцей, яна магла б стаць своеасаблівым атракцыёнам. Пакуль рэальна арганізаваць паромную пераправу, паездкі на кацерах. Калі на востраве ўстанавіць сцэну ў гістарычным інтэр’еры (матэрыялы можна завезці зімой), яна стане цудоўнай пляцоўкай для масавых мерапрыемстваў любога ўзроўню.


Прыслухаемся? Падтрымаем? 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта