Авторизация
 

Клопат пра будучае цеплазабеспячэнне жыллёвага фонду

 Асенне-зімовы перыяд 2018 – 2019 года ў вобласці прайшоў спакойна. Бесперабойнае цеплазабеспячэнне жыллёвага фонду наладжана дзякуючы зладжаным дзеянням абслугоўваючага персаналу, аварыйных служб і адказных асоб арганізацый, у якіх праводзіліся супрацьаварыйныя трэніроўкі ў рамках адзінага дня бяспекі.

ДЛЯ станоўчага заключэння аб гатоўнасці цеплакрыніцы да ацяпляльнага сезона ў тэрытарыяльным органе Дзяржпрамнагляду, неабходна выканаць наступныя ўмовы.


Забяспечыць гатоўнасць да нясення зададзенай цеплавой магутнасці з указаннем яе максімуму. Трымаць у спраўным тэхнічным стане асноўныя катлы, пажыўныя, сеткавыя, падсілкавальныя, цыркуляцыйныя помпы, падагравальнікі і іншае абсталяванне кацельні. Рэзервовае таксама павінна працаваць.


Дзяржаўны інспектар Дзяржпрамнагляду і адказны работнік павінны праводзіць тэхнічны агляд катлоў, калі скончыўся нарматыўны тэрмін іх службы. Дыягнаставаць такое абсталяванне пасля рамонту з прымяненнем зваркі па патрабаванні інспектара.
НЕАБХОДНА выконваць планавы рамонт асноўнага і дапаможнага абсталявання. Забяспечваць гатоўнасць цеплакрыніцы да тэмпературнага графіка пры ўсіх дыяпазонах тэмператур асенне-зімовага перыяду мясцовасці. Павінен быць нарматыўны запас паліва, каб падача цеплавой энергіі ішла без перабояў.


Неабходна скласці графік пераводу цеплакрыніцы на рэзервовы від паліва ў дні, калі становіцца значна халадней або скарачаюцца пастаўкі газу ў Беларусь, надрукаваць загады аб прызначэнні асоб, адказных за спраўны стан і бяспечную эксплуатацыю катлоў, аб допуску персаналу да абслугоўвання кацельні. Праверыць наяўнасць вытворчых інструкцый і цеплавой схемы для работнікаў.


АБАВЯЗКОВА праводзіць навучанне і праверку ведаў адказным асобам і персаналу, супрацьаварыйныя трэніроўкі ў адпаведнасці з планам дзеянняў. Укамплектоўваць штат кацельні ў адпаведнасці з праектным рашэннем.


Павінны быць пашпарты на асноўнае і дапаможнае абсталяванне, ахоўныя клапаны, эканамайзеры. Іх неабходна рэгістраваць у тэрытарыяльным упраўленні Дзяржпрамнагляду, а небяспечныя вытворчыя аб’екты – у дзяржаўным рэестры. Абавязковая ліцэнзія на права дзейнасці ў галіне прамысловай бяспекі.


Наладзьце бяспечны водны рэжым работы катлоў згодна патрабаванняў нарматыўнай дакументацыі і інструкцый па эксплуатацыі. Абарона і сродкі аўтаматыкі, сістэма кантролю паветра па ўтрыманні СО, рэгламентавыя работы па падтрыманні іх у спраўным стане, мерапрыемствы па ўстаноўцы ўстройстваў кантролю герметычнасці запорнай арматуры гарэлак газіфікаваных катлоў павінны выконвацца.


ВА ўстаноўленыя тэрміны неабходна праводзіць рэжымна-наладачныя выпрабаванні катлоў, правяраць сістэмы аўтаматыкі бяспекі і рэгулявання, водападрыхтоўчай устаноўкі кацельні. Мець магчымасць падключэння мабільнай аварыйнай кацельні і аўтаномных крыніц электраэнергіі.


Павінны прысутнічаць дакументы, якія пацвярджаюць ачыстку ўнутраных паверхняў нагрэву катлоў ад накіпу і шламу, рэгуліроўку і настройку засцерагальных клапанаў, паверхняў ад попелу і шлаку, спраўны стан газаходаў і дымавых труб.
УСТАНАВІЦЕ ў кацельні тэлефон і павешайце нумары аварыйных служб і спажыўцоў цеплавой энергіі.

Фота для ілюстрацыі.
Дзяржпрамнагляд.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 362
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 892
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта