Авторизация
 

Выратавальную станцыю ў Міёрах цяпер узводзіць ТАА “Капіталдрэўпрадукт”

 На будаўнічай пляцоўцы выратавальнай станцыі перамены пачаліся ў маі, калі абанкруціўся віцебскі падрадчык. Да справы прыступіла мясцовае ТАА “Капіталдрэўпрадукт”. Прараб Васіль Краснадубскі ўводзіць у курс спраў:

– Нашы работнікі прыйшлі сюды 2 мая. Папярэднікі пакінулі шмат недаробкаў, спачатку давялося выпраўляць іх хібы, хаця і не ўсе адразу. Гэтым занялася лепшая брыгада пад кіраўніцтвам Аляксея Сяткоўскага з пяці чалавек. У яе складзе муляры, цесляры, мантажнікі будаўнічых канструкцый. Усе жыхары Шаркаўшчыны, людзі ўмелыя, ведаючыя, адказныя, дысцыплінаваныя, атэставаныя спецыялісты. Ведаю іх па ўзвязенні пагранпераходу “Урбаны”, жылля для металапракатнага завода ў Міёрах і дамоў для камунальнікаў у Глыбокім, рэканструкцыі свінагадоўчага комплексу “Цітова”.


Аб’ём работ вялікі. Зрабілі падрыхтоўку для падлогі, залілі фундаменты пад перагародкі на першым паверсе, цяпер заканчваем кладку гэтых перагародак. Паўстаў фундамент пад комін, бо тут чамусьці запраектавана мясцовае вадзяное ацяпленне з катлом на цвёрдым паліве. Праклалі каналізацыйныя трубы і сілавыя кабелі, залілі перакрыцці і рыхтуемся класці перагародкі на другім паверсе. Зрабілі вонкавую каналізацыю.


Перад намі пастаўлена задача да свята горада, а яно ў пачатку ліпеня, як кажуць будаўнікі – закрыць контур. Гэта значыць, уставіць дзверы і вокны, правесці вонкавае добраўпарадкаванне і ўбраць знешняе агароджванне. Аб’ём работ для невялікага калектыву значны. З ім можна справіцца, калі да 28 чэрвеня спецыялізаванае мінскае прадпрыемства выканае наш ужо аплачаны заказ на шклопакеты. Складанасць у тым, што ў іх прадугледжана не звычайнае, а таніраванае шкло і ламінаваныя рамы.


…Пакуль на тэрыторыі і ў будынку будучай выратавальнай станцыі штодзень кіпіць работа. Мясцовыя спецыялісты імкнуцца зрабіць тое, што аказалася не па сілах прыезджым, хаця яны і выйгралі калісь тэндар.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта