Авторизация
 

Форма вядзення бізнесу – індывідуальнае прадпрымальніцтва

 Да прадпрымальніцкай адносяць практычна любую дзейнасць ад уласнага імя, якая прыносіць сістэматычны даход (арт. 1 ГК РБ).

Найпрасцейшая форма вядзення бізнесу – індывідуальнае прадпрымальніцтва. Гэта мае дачыненне і да рэгістрацыі, і да падаткаабкладання. Калі ёсць праблемы са стартавым капіталам, можна ўзяць крэдыт у банку або звярнуцца ў службу занятасці па месцы жыхарства. Тут дапамогуць і пасадзейнічаюць у адкрыцці ўласнага бізнесу, выплаціўшы аднаразовую субсідыю.

Асноўны дакумент, які рэгламентуе парадак і ўмовы выдачы субсідыі, – Палажэнне аб садзеянні беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці, зацверджанае Пастановай Савета Міністраў ад 07.03.2008 г. № 342. Такую дапамогу беспрацоўным аказваюць органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Улічваюць сацыяльна-эканамічную сітуацыю і становішча на рынку працы ў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках рэспублікі. Ажыццяўляюць арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне, фінансавую падтрымку.

Каб атрымаць субсідыю
Субсідыю выдзяляюць беспрацоўным, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, калі ў іх няма парушэнняў, названых у абзацах другім – чацвёртым частак трэцяй і сёмай артыкула 25 Закона “Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь”. Важная ўмова – на працягу месяца з дня рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных яны не змаглі ўладкавацца на работу або зарэгістраваліся ў якасці беспрацоўных пасля прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.


Пераважнае права на субсідыю для пачатку прадпрымальніцкай дзейнасці ў беспрацоўных, якія ў сувязі са становішчам на рынку працы не маюць магчымасці атрымаць работу і арганізуюць найбольш значныя, вызначаныя выканкамамі, віды прадпрымальніцкай дзейнасці. Гэтыя сродкі неабходна выкарыстаць на набыццё абсталявання, інструментаў, машын і механізмаў, сыравіны, матэрыялаў, аплату паслуг, а таксама на іншыя мэты, звязаныя з прадпрымальніцкай дзейнасцю. У тэрміны, усталяваныя дагаворам, трэба прадставіць копіі дакументаў, якія пацвярджаюць мэтавае выкарыстанне субсідыі.


Субсідыя на адкрыццё ўласнай справы выдзяляецца толькі адзін раз. Каб атрымаць яе, беспрацоўны падае ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне заяву аб прадастаўленні субсідыі і тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне, у тым ліку бізнес-план. Рашэнне прымаецца на працягу 14 каляндарных дзён. Пасля гэтага заключаецца дагавор. Субсідыя ў памеры 11-разовай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму пералічваецца на разліковы банкаўскі рахунак у ААТ “ААБ Беларусбанк”.


Беспрацоўнага здымаюць з уліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з даты яго рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка або прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, сялянскай (фермерскай) гаспадаркі, з дня пастаноўкі на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства ў якасці асобы, якая ажыццяўляе дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамесную дзейнасць.
Кантралююць выкананне заканадаўства аб занятасці насельніцтва ў частцы выканання абавязацельстваў, вызначаных дагаворам, органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, якія выдалі субсідыю.

Фота для ілюстрацыі.
Упраўленне па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне
райвыканкама.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта